Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступілі 42 паведамленні і заявы

 З 17 па 23 кастрычніка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 42 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана адна крымінальная справа. Складзена 169 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Грубая лаянка ў адрас маці
Адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 "Дробнае хуліганства" склалі на вяскоўца з Узмёнскага сельсавета. У стане алкагольнага ап'янення ён учыніў скандал са сваёй маці. Крычаў, груба лаяўся, спрабаваў ударыць. За правапарушэнне пакараны штрафам у 46 рублёў.


Гарэлка за бясплатна
Бутэльку гарэлкі спрабавала ўкрасці з магазіна "Родны кут" па вуліцы Кірава ў Міёрах жыхарка райцэнтра. Не ўдалося. Замест бясплатнага гарачыльнага напою атрымала пратакол па артыкуле 10.5 "Дробны крадзеж". Пакаранне вынесе суд.


Пад градусам на працы
Жыхар Туркоўскага сельсавета працуе на малочнатаварнай ферме. 18 кастрычніка на работу прыйшоў п'яны. Сёлета яго ўжо прыцягвалі да адказнасці за такое правапарушэнне. Таму пакаранне будзе больш строгім — штраф ад 2 да 15 базавых велічынь або арышт. Матэрыял накіраваны ў суд.


Па абочыне без флікера
У Міёрах затрымалі чарговага пешахода без святлоад-бівальнага элемента. Ён ішоў па краі праезнай часткі ў цёмны час сутак. Склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне правіл дарожнага руху. Мера пакарання — папярэджанне.


Табурэтам па галаве
Крымінальную справу па артыкуле 153 "Наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання" ўзбудзіла пракуратура раёна 19 кастрычніка. 49-гадовы раней судзімы міярчанін падчас сваркі ўдарыў табурэтам па галаве сваю сужыцельніцу. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Пацярпелая атрымала траўму, якая адносіцца да катэгорыі лёгкіх цялесных пашкоджанняў.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 987
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 872
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 525
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 268
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 646
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 977
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 991
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта