Авторизация
 

У Міёрскім РАУС: сірыйцаў адправілі дадому, а ля в. Томкі наехалі на пешахода

 З 10 да 16 кастрычніка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 65 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны чатыры крымінальныя справы. Складзена 289 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.


Сірыйцаў адправілі дадому
Ля вёскі Апанасёнкі Міёрскага раёна 10 кастрычніка супрацоўнікі групы па грамадзянстве і міграцыі, аддзялення ДАІ РАУС і Полацкага пагранатрада затрымалі двух грамадзян Сірыі. Іншаземцы знаходзіліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без віз. Згодна з артыкулам 23.55 КаАП "Парушэнне заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства", іх пакаралі штрафам і 13 кастрычніка дэпартавалі.


80 рублёў на пасашок
З паведамленнем пра крадзеж у міліцыю звярнуўся жыхар Міёрскага сельсавета. Дома распіваў алкагольныя напоі разам са знаёмым. Госць пайшоў і прыхапіў з сабой 80 рублёў з кішэні курткі гаспадара. Злодзей раней судзімы. У адносінах да яго 10 кастрычніка ўзбуджана крымінальная справа. Грошы вярнулі.


Злодзей у дачным доме
Жыхар Полацка паведаміў на 102, што на яго дачы ў Міёрскім раёне ўчынены крадзеж. Замок на ўваходных дзвярах зламаны, з дома прапалі тры няспраўныя мабільныя тэлефоны, з хлява — два літыя аўтамабільныя дыскі. Устаноўлена, што на дачу забраўся раней судзімы 24-гадовы ўраджэнец нашага раёна, які пражывае ў Віцебску. 10 кастрычніка ў адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа. Частка ўкрадзенага канфіскавана.


Канфлікт аднасяльчанак
Жыхарка Міёрскага сельсавета 12 кастрычніка ўкрала з двара дома аднасяльчанкі пакрывала. Кошт ацэнены ў 30 рублёў. Да таго ж, выказвала абразы ў адрас пацярпелай. Адміністрацыйныя матэрыялы накіраваны ў суд.


ДТЗ з гібеллю
Познім вечарам 13 кастрычніка ў РАУС паведамілі пра дарожна-транспартнае здарэнне на трасе ля вёскі Томкі. Вадзіцель наехаў на пешахода. Ад атрыманых траўм пацярпелы загінуў на месцы. Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 317 КК "Парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў". Ідзе следства.


Каштоўная барсетка
2600 беларускіх рублёў і 50 долараў ЗША укралі ў міярчаніна. Барсетка з грашыма знаходзілася ў бардачку яго аўтамабіля. Злодзей пранік у машыну свабодна. Крымінальная справа па факце крадзяжу ўзбуджана 16 кастрычніка. Асоба зламысніка ўстаноўлена, частка ўкрадзенага канфіскавана.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік
штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта