Авторизация
 

Вынікі спецмерапрыемства "Мак"

 Вынікі спецмерапрыемства "Мак" у Міёрскім раёне — 26 пратаколаў за вырошчванне мака і дзве крымінальныя справы па факце захоўвання наркотыкаў. 

Якія непрыемнасці прынесла гаспадарам чырвоная кветка на падворку і чым пагражае нават адзін грам наркатычнага рэчыва? Тлумачыць старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Андрэй ЛЮЦКІ.

—Мак утрымлівае наркатычныя рэчывы. Расліну забаронена вырошчаць нават у эстэтычных мэтах. Для наркаманаў гэта найбольш даступная сыравіна,—заўважае Андрэй Іванавіч.—Наркотык вырабляюць з засушанай расліны і вараць у свежым выглядзе. Гаспадары, на чыіх участках расце мак, рызыкуюць асабістай бяспекай. Напрыклад, сталая пенсіянерка выйшла ўначы праверыць, хто ходзіць па яе агародзе і атрымала ўдар па галаве. Гэта гісторыя даўняя, падобныя выпадкі адзінкавыя і ўсё ж трэба мець іх на ўвазе.


Як рэагавалі гаспадары сядзіб на пратаколы за вырошчванне мака?
—З разуменнем. Ведалі, што расліну вырошчваць нельга. Адна гаспадыня спадзявалася, што міліцыянеры да яе не даедуць, і пакінула мак на градках. Насенне ёй патрэбна было для выпечкі.


Якую адказнасць панеслі вінаватыя?
—Меры пакарання вызначаны ў артыкуле 16.1 КаАП. Папярэджання не прадугледжана. Штраф — да дваццаці базавых велічынь. Прызначалі мінімальны—адну базавую і менш.


Гэта нязначнае пакаранне ў параўнанні з тым, што чакае за захаванне і збыт наркотыкаў.
—Адміністрацыйнай адказнасці за выраб, захаванне, збыт наркатычных і псіхатропных рэчываў увогуле не прадугледжана. Штрафам пакараюць толькі за знаходжанне ў стане наркатычнага ап'янення ці ўжыванне наркотыкаў (псіхатропаў) у грамадскім або на рабочым месцы. Адлік ад пяці базавых велічынь. Гэтыя меры вызначаны ў абноўленым артыкуле 17.3 КаАП. Крымінальная адказнасць прапісана ў артыкуле 328 "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў".


Такія злачынствы актуальныя для Міёрскага раёна?
—Іх працэнт невялікі. Адна крымінальная справа была ўзбуджана ў 2011 годзе. Грамадзяніна асудзілі за захоўванне псіхатропнага рэчыва. У 2015-м выяўлены адзін факт захоўвання спайсу, асоба зламысніка не ўстаноўлена. Сёлета ў жніўні па артыкуле 328 КК узбуджаны дзве крымінальныя справы. У міярчан знойдзены гашыш. Адзін захоўваў 12,9 грам рэчыва, другі—менш за адзін грам. Абодва не судзімыя. Цяпер пад вартай.


Мера пакарання залежыць ад вагі наркотыку?
—Нават адзін міліграм наркатычнага ці псіхатропнага рэчыва цягне крымінальную адказнасць. Згодна з артыкулам 328 КК, за захаванне пакараюць абмежаваннем волі да пяці год ці яе пазбаўленнем ад двух да пяці год. Строгасць прыгавору залежыць ад судзімасці ў вінаватых, іх характарыстык, паводзін падчас следства. Мінімальнае пакаранне за збыт—пяць год пазбаўлення волі. Нават калі прадалі невялікую дозу.

ЛІЧБЫ. Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Мак" праходзіла з 1 чэрвеня да 15 верасня. Выяўлена 26 фактаў вырошчвання маку на прысядзібных участках. Знішчана 22,9 кг расліны на плошчы 69,2 метраў квадратных. У мінулым годзе — 19 фактаў і знішчана 11,3 кг маку на плошчы 61 м. кв. Узбуджаны дзве крымінальныя справы па артыкуле 328 КК "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў".

Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 274
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 204
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 495
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 240
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 267
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 323
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 284
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 ноября 2018
Александр, Богдан, Василий, Викентий, Владимир, Иван, Илья, Иосиф, Кузьма, Николай, Павел, Петр, Сергей, Федор, Федот, Анна, Евдокия, Семен

Именины 15 ноября 2018
Константин

Госці краін
free counters
Партнеры сайта