ГАИ Миорского РОВД обнаружила четырех нетрезвых водителей

 Падчас акцыі "П'янаму не месца за рулём" супрацоўнікі аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС выявілі чатырох нецвярозых кіроўцаў. Адзін з іх затрыманы паўторна.

Прафілактычнае мерапрыемства праходзіла ў раёне з 25 па 30 верасня. Галоўная мэта — спыніць п'яных вадзіцеляў і папярэдзіць дарожна-транспартныя здарэнні па іх віне.

Кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення — адно з самых сур'ёзных парушэнняў Правіл дарожнага руху. Нецвярозага вадзіцеля на тры гады пазбаўляюць права садзіцца за руль і караюць штрафам ад пяцідзесяці да ста базавых велічынь. Паўторнае парушэнне цягне за сабой крымінальную адказнасць і канфіскацыю транспартнага сродку.


Інспектары дарожна-патрульнай службы нагадваюць: бяспечнай ступені ап'янення для вадзіцеля не існуе. Нават невялікая колькасць алкаголю адмоўна ўплывае на свядомасць. Зніжаецца здольнасць адэкватна ацэньваць сітуацыю, расце самаўпэўненасць. Гэта можа прывесці да сумных наступстваў.


Валерый ВАЛЕЎКА,
старшы інспектар ДПС

аддзялення ДАІ РАУС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.