Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 42 паведамленні і заявы

 З 26 верасня па 2 кастрычніка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 42 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны чатыры крымінальныя справы. Складзены 193 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Купіў украдзенага каня
25-гадовы жыхар раёна купіў каня. Ведаў, што жывёлу ўкралі з сельгаспрадпрыемства. Гэтая акалічнасць пакупніка не збянтэжыла. 27 верасня ў адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 236 КК "Набыццё або збыт матэрыяльных каштоўнасцей, заведама здабытых злачынным шляхам".


Службовая падробка
Прадавец аднаго з магазінаў райспажыўтаварыства ў Міёрах унесла несапраўдныя звесткі ў справаздачныя дакументы, каб не паказваць недастачу. Гэты факт выявілі падчас расследавання раней узбуджанай крымінальнай справы. 27 верасня завялі справу па артыкуле 427 "Службовая падробка".


Выдуманы скандал
27 верасня ў міліцыю патэлефанавала міярчанка і паведаміла, што яе сужыцель скандаліць. Праваахоўнікі прыбылі на месца. Іх дапамога не спатрэбілася, таму што ніякага скандалу не было. Гаспадыня знаходзілася ў нецвярозым стане. За ілжывы выклік пакаралі штрафам у 92 рублі.


Ключ падышоў
Крымінальную справу па факце крадзяжу на дачы ў Павяцкім сельсавеце ўзбудзілі 29 верасня. Зламыснікі падабралі ключ да бані і вынеслі маёмасць. Злодзеяў выявілі, акрамя аднаго. Пакуль невядома, хто ўкраў тэлевізар і халадзільнік на агульную суму 1000 рублёў.


Паліва ў сваю каністру
57-гадовы вадзіцель аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Міёршчыны дастаўляў паліва ў арганізацыі Міёрскага і Браслаўскага раёнаў. Сёлета са студзеня па жнівень не давёз 619 літраў. Украдзенае паліва выкарыстаў на асабістыя патрэбы. Сума ўрону складае 723 рублі. 29 верасня ўзбу-джана крымінальная справа па артыкуле 211 "Прысваенне або растрата".


Нецвярозы пешаход
У Міёрах 30 верасня затрымалі мясцовага жыхара. У цёмны час сутак ён ішоў па краі праезнай часткі без святлоадбівальнага элемента. Пешаход аказаўся нецвярозым. Таму штраф за адсутнасць флікера заплаціць большы — 69 рублёў.


***
У верасні ў раёне зарэгістравана 14 злачынстваў. Дзесяць з іх па лініі крымінальнага вышуку, раскрыта шэсць. Учынена сем крадзяжоў, з якіх тры раскрыты, дзве пагрозы забойствам, адзін факт куплі ўкрадзенага.
Выяўлены тры эканамічныя злачынствы, з якіх адно адносіцца да катэгорыі цяжкіх. Асабліва цяжкае злачынства зарэгістравана па лініі падраздзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі.


Дзмітрый ХОМІЧ,

начальнік штаба раённага

аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС,

начальнік раённага

аддзела Следчага камітэта.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта