Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступілі 62 паведамленні і заявы

 З 19 да 25 верасня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 62 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана адна крымінальная справа. Складзена 270 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Выязджаць не спяшаецца
19 верасня складзены адміністрацыйны пратакол па факце парушэння заканадаўства аб прававым стане замежных грамадзян. Мужчына меў права на часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь. Дазволены перыяд — адзін год. Калі тэрмін скончыўся, пакінуць наш райцэнтр іншаземец не спяшаўся. За гэта пакараны штрафам.


Асабліва цяжкае злачынства
Крымінальная справа па артыкуле 166 КК "Згвалтаванне" ўзбуджана 20 верасня. Устаноўлена, што жыхар раёна ўступіў у палавыя зносіны з непаўналетняй супраць яе волі. Злачынства адносіцца да катэгорыі асабліва цяжкіх і караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да пятнаццаці год.


У цемры без флікераў
Супрацоўнікі аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС выяўляюць пешаходаў, якія не абазначаюць сябе святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак. 21 верасня пад увагу праваахоўнікаў трапіў жыхар Дзісны, 22-га — сяльчанін з Цвеціна, 23-га — міярчанін. Пешаходаў папярэдзілі пра неабходнасць мець флікеры на неасветленых участках дарогі. Калі паўторна сустрэнуць без святлоадбівальнікаў, давядзецца плаціць штраф.


Брат аказаўся ні пры чым
24 верасня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіў зварот ад міярчаніна. Тэлефанаваў ён з дома сваёй маці, якая пражывае ў вёсцы. Паведаміў, што яго пабіў брат. На месцы інфармацыя не пацвердзілася. "Пацярпелы" знаходзіўся ў нецвярозым стане. Складзены пратакол па артыкуле 17.6 КаАП "Заведама ілжывае паведамленне". Парушальніку пагражае штраф ад чатырох да пятнаццаці базавых велічынь. Матэрыял накіраваны ў суд.


Міма касы не прапусцілі
Міярчанін у нецвярозым стане вырашыў украсці бутэльку гарэлкі ў магазіне "Цэнтральны" ў райцэнтры. Спроба аказалася няўдалай. Склалі пратакол па артыкуле 10.5 КаАП "Дробны крадзеж". Несумленнаму пакупніку пагражае штраф ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Пакаранне вызначыць суд.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік
штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 958
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 573
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 317
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 852
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 010
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 023
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2018
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта