Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 49 паведамленняў і заяў

 З 12 да 18 верасня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 49 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана шэсць крымінальных спраў. Складзены 51 пратакол аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Купіў падлетку піва
Жыхар раёна прыйшоў у магазін за півам. Бутэльку пеннага напою аб'ёмам у паўлітра купіў для непаўналетняга. У той дзень за гэтым таварам хадзіў двойчы. Другая бутэлька таксама прызначалася падлетку. Пакупніку пагражае штраф ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь. Пакаранне вызначыць адміністрацыйная камісія райвыканкама.


У верандзе самагонны апарат
Жыхарка раёна захоўвала ў верандзе свайго дома самагонны апарат. Прыстасаванне выявілі 11 верасня. На гаспадыню склалі адміністрацыйны пратакол. Згодна з артыкулам 12.43 КаАП, захоўванне апаратаў, якія выкарыстоўваюцца для вырабу алкагольных напояў, цягне за сабой папярэджанне або штраф да пяці БВ з канфіскацыяй. Матэрыял накіраваны ў суд.


Пагражаў забойствам
13 верасня ўзбуджана крымінальная справа па факце пагрозы забойствам. Жыхарка раёна паведаміла на 102, што муж збіраецца пазбавіць яе жыцця. Дома ў нецвярозым стане гаспадар размахваў нажом і выказваў пагрозы. У адпаведнасці з артыкулам 186 КК, злачынства караецца штрафам, папраўчымі работамі да года або арыштам.


Пад звон аконнага шкла
Дзве крымінальныя справы па факце крадзяжоў з пранікненнем у жыллё ўзбуджаны 15 верасня. У першым выпадку з дома жыхара раёна ўкралі кола ад веласіпеда. Асоба зламысніка ўстаноўлена, украдзенае канфіскавана. У дом злодзей забраўся, разбіўшы аконнае шкло. Такі самы спосаб выбралі двое непаўналетніх навучэнцаў прафліцэя з нашага раёна. З дома, гаспадар якога пражывае ў Мінскай вобласці, вынеслі магнітафон, электралобзік, тэлевізар і іншую маёмасць. Агульная сума ўрону—2000 рублёў. Украдзенае канфіскавана.


Парушэнне, якога не было
На міні-рынку ў райцэнтры пашкодзілі кіёск і ўжываюць спіртное. З такім паведамленнем 17 верасня звярнулася ў міліцыю жыхарка Міёр. Тэлефанавала ў стане алкагольнага ап'янення. Інфармацыя аказалася несапраўднай. За ілжывы выклік пакаралі штрафам у 92 рублі.


Вольга ДУДАЛЕВА,

выконваючы абавязкі начальніка

штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 638
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 624
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 617
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 758
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта