Авторизация
 

Міёрскія міліцыянеры дапамаглі выбрацца з балота

 51-гадовы жыхар Наваполацка на сваім аўтамабілі прыехаў па журавіны ў суботу, 9 верасня. Машыну пакінуў побач з лесам ля вёскі Рыкуны. І знаёмай сцежкай пайшоў на балота. Увечары супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў адправіліся на пошукі. 

Пра абставіны гэтага выпадку расказвае старшы інспектар аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Сяргей Стома:
— А палове восьмай вечара навапалачанін з мабільнага патэлефанаваў у аддзел па надзвычайных сітуацыях і паведаміў, што заблукаў. Выратавальнікі пераадрасавалі зварот у міліцыю. Разам з оперупаўнаважаным Русланам Смунёвым і вадзіцелем Дзмітрыем Шамшуром адразу выехалі на дапамогу. На балота зайшлі ўпрыцемках. Пошукі працягваліся некалькі гадзін. Звязваліся па тэлефоне, запускалі сігнальныя ракеты. Нам дапамагаў мясцовы хлопец Максім Чарноў. Ён добра ведае балотныя сцежкі ў ваколіцах і прывёў на месца, дзе заблукаў ягаднік. Сустрэліся бліжэй да апоўначы.


Як заўважыў Сяргей Іванавіч, грыбнікі-ягаднікі блукаюць у лясах і на балотах Міёршчыны штогод. Некалькі тыдняў таму шукалі мясцовую жанчыну ў раёне вёскі Апанасёнкі. Яна пайшла па брусніцы і збілася са сцежкі. Мабільны разрадзіўся. Толькі паспела паведаміць родным, што заблукала. Заначавала на балоце, на наступны дзень сама знайшла дарогу.


За асенні сезон здараюцца два-тры, а то і больш падобных выпадкаў. Усе са шчаслівым фіналам.
Праваахоўнікі нагадваюць: першае правіла — не панікаваць. Перад ціхім паляваннем абавязкова зарадзіць мабільны тэлефон. Набраць нумары 101 ці 102 можна нават з мінусавым балансам.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта