Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 51 паведамленне і заява

 З 5 па 11 верасня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 51 паведамленне і заява пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны дзве крымінальныя справы. Складзена 68 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Скандал з маці
Непаўналетні жыхар раёна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства. Дома ў стане алкагольнага ап'янення ўчыніў скандал з маці. Размахваў рукамі, не саромеўся ў выразах. Юнаку пагражае штраф ад двух да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Пакаранне вызначыць суд.


Дапамога не спатрэбілася
У стане алкагольнага ап'янення жыхар раёна патэлефанаваў на 102. Прасіў міліцыю прыехаць на дапамогу. Інфармацыя на месцы не пацвердзілася. "Жартаўнік" пакараны штрафам у чатыры базавыя велічыні. Гэта мінімальная адказнасць за ілжывае паведамленне.


Без флікера і пад градусам
У цёмны час сутак супрацоўнікі ДАІ спынілі пешахода. Ён рухаўся па краі праезнай часткі, не абазначыўшы сябе святлоадбівальным элементам. Да таго ж быў нецвярозым. Прагулка скончылася адміністрацыйным пратаколам і мінімальным штрафам у 69 рублёў (тры базавыя велічыні).


Праз разбітае акно
З Мікалаёўскага сельсавета 6 верасня паступіла паведамленне пра крадзеж. З дома, гаспадар якога часова адсутнічае, укралі пасцельную бялізну і кола ад веласіпеда. Зламыснікі разбілі аконнае шкло і забраліся ў жыллё. Іх асобы ўстаноўлены. Гэта двое мясцовых жыхароў, адзін з якіх раней судзімы. У адносінах да іх узбуджана крымінальная справа. Украдзенае канфіскавана.


Абраза па мабільным
Міярчанін адкажа ў судзе за размову па мабільным тэлефоне. У нецвярозым стане ён набраў нумар сваёй знаёмай. Замест літаратурнай мовы ў трубцы гучалі абразы. На мужчыну склалі пратакол. Правапарушэнне караецца штрафам ад чатырох да дваццаці базавых велічынь.


Вольга ДУДАЛЕВА, выконваючы
абавязкі начальніка штаба раённага
аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 230
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 557
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 888
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта