Авторизация
 

Калі знайшлі боепрыпасы

 Вялікая Айчыная вайна прайшла, а ў зямлі нават цяпер ляжаць бомбы, снарады, міны і іншыя боепрыпасы. Карозія зрабіла іх яшчэ больш небяспечнымі, таму з падобнымі знаходкамі вядзіце сябе вельмі асцярожна. 

Боепрыпасы знаходзяць, як правіла, падчас веснавых палявых работ і ў працэсе меліярацыі. Нават уласны агарод можа быць сапраўдным мінным полем. Што казаць пра месцы, дзе вяліся лютыя баі, а таксама тэрыторыі былых артылерыйскіх і авіяцыйных палігонаў.


Калі знайшлі прадмет, нават знешне падобны да боепрыпаса, адразу спыніце работы ў гэтай зоне. Сюды не павінны заходзіць людзі, абгарадзіце небяспечны ўчастак. Усталюйце бачныя папераджальныя знакі. Імі могуць паслужыць жэрдкі, калы, вяроўкі, кавалкі матэрыі, камяні, грунт і іншыя падручныя матэрыялы. Неадкладна паведаміце пра выпадак у сельвыканкам, у ваенны камісарыят (па тэлефонах 4 10 59, 4 14 34) і ў органы ўнутраных спраў (па тэлефонах 102, 4 12 02). Да прыезду спецыялі-стаў снарад чапаць нельга.


Супрацоўнікі сельскіх выканаўчых камітэтаў, а таксама кіраўнікі ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў, арганізацый усіх форм уласнасці павінны праводзіць растлумачальную работу па мерах бяспекі пры выяўленні выбухованебяспечных прадметаў. Асаблівую ўвагу надавайце школьнікам.


Станіслаў МАТОХІН, начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Міёрскага раёна.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта