Авторизация
 

Няшчасныя выпадкі пад правадамі

 Незахаванне правіл работы ў ахоўных зонах ліній электраперадач заўсёды заканчваецца няшчаснымі выпадкамі, нават трагедыямі. Ёсць новыя таму пацвярджэнні.

Так, 25 ліпеня каля 18 гадзін аўтакран ПТУП "Эльдарада" без адпаведнага дазволу вымаў бетонныя кольцы з калодзежа ў ахоўнай зоне ВЛ-10 кВ "Волатава". Страла знаходзілася ўсяго за метр ад крайняга провада. Магчыма, у працэсе работы адлегласць яшчэ паменела. Прабой паветранага прамежку, і пад напружанне трапіў работнік, які займаўся страпоўкай. У выніку — смерць.


Для гарантавання бяспекі работ у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадач неабходна дзейнічаць па нарадзе-допуску, які ўзгадняецца з уладальнікам электрычных сетак. Правесці інструктаж працуючых, зрабіць зазямленне машын і механізмаў на пнеўматычных колах.


Работы ў ахоўных зонах паветраных ліній павінны весці не менш чым два чалавекі, адзін з якіх — назіраючы.
Машынам і механізмам рэкамендуецца праязджаць пад правадамі па прасёлачных дарогах і па палях бліжэй да апор і ўпоперак восі. Пры гэтым вышыня тэхнікі не павінна перабольшваць 4,5 метра. Абслугоўваючаму персаналу пры праездзе пад электралініяй забараняецца знаходзіцца на машыне па-за кабінай або абаронным брыльком, выконваць рамонтна-прафілактычныя работы. Нельга працаваць пры набліжэнні і падчас навальніцы.


Калі дакрануліся да правадоў ці яны зваліліся на машыну, з'явіўся электраразрад, забараняецца ўсялякая работа на гэтай тэхніцы. Вадзіцель абавязаны, калі рухавік не заглох, ехаць далей, каб вызваліць тэхніку ад абарванага провада, інакш — прыпыніцца і не вылязаць з кабіны. Задача вадзіцеля ці назіральніка за ходам работ — неадкладна паведаміць пра здарэнне ўладальніку электрычных сетак. Абодва яны абавязаны чакаць прыбыцця аварыйнай брыгады і не рабіць нічога самастойна.


Калі провад зваліўся на машыну і ў выніку электраразраду яна загарэлася, абслугоўваючы персанал абавязаны неадкладна пакінуць тэхніку. Так, каб адначасова не дакранацца да корпуса і зямлі. Лепш за ўсё саскочыць, сціснуўшы ногі, і маленькімі крокамі адысці на бяспечную адлегласць у 8-10 метраў. Да прыбыцця аварыйнай брыгады забараняецца тушыць машыну, трэба арганізаваць ахову месца здарэння.


Пра пашкоджанне паветраных ліній, абрыў правадоў неабходна неадкладна паведамляць дзяжурнаму персаналу электрасетак.
Паважаныя кіраўнікі! Патрабуйце ад падначаленых выканання патрабаванняў па арганізацыі бяспечнай работы на электраўстаноўках і ў ахоўных зонах ліній электраперадач.

Валерый СЯЛІЦКІ, інспектар энергаінспекцыі.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта