Авторизация
 

Нанёс цялесныя пашкоджанні супрацоўніку ДАІ

 Ёсць у Крымінальным кодэксе артыкул 364. Называецца "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў".  У ліпені раённы аддзел Следчага камітэта накіраваў у суд такую справу.

Гісторыя адбылася сёлета ў красавіку ў Міёрах. Інспектар дарожна-патрульнай службы дзяжурыў на дарозе. На адной з вуліц спыніў машыну. Вадзіцель быў нецвярозы. У службовы аўтамабіль сеў добраахвотна. На шляху ў бальніцу ўсвядоміў, што ў яго непрыемнасці, і пачаў тузаць за ручкі дзвярэй. На спробу інспектара супакоіць яго адказаў ударамі галавой і рукамі. Падаспелі калегі і дапамаглі справіцца з агрэсіўным пасажырам. Судова-медыцынская экспертыза паказала, што ў супрацоўніка ДАІ лёгкія цялесныя пашкоджанні.


За кіраванне ў нецвярозым стане вадзіцеля на тры гады пазбавілі права садзіцца за руль і пакаралі штрафам. Крымінальная адказнасць па артыкуле 364 — арышт, абмежаванне волі да пяці год ці пазбаўленне да шасці. Прыгавор вынесе суд.


Дзмітрый ШЫМАНСКІ, следчы Міёрскага раённага аддзела Следчага камітэта.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 958
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 573
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 317
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 852
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 010
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 023
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2018
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта