Авторизация
 

Добраахвотная здача агнястрэльнай зброі пазбавіць ад адказнасці

 За апошнія пяць год на Міёршчыне ўзрасла колькасць злачынстваў, звязаных з незаконнымі дзеяннямі ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Прасочым дынаміку. У 2013 і 2014 гадах не выяўлены факты незаконнага дзеяння з агнястрэльнай зброяй. У 2015-м іх тры, у 2016-м— пяць. Сёлета ўжо сем. З незарэгістраванай гладкаствольнай стрэльбы ў ліпені 2015 года жыхар Цвеціна забіў аднавяскоўца.
Каб спыніць незаконны абарот зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, раённы аддзел унутраных спраў сумесна з іншымі праваахоўнымі органамі праводзіць прафілактычныя і аператыўныя мерапрыемствы. Сёлета канфіскавалі дзевяць адзінак зарэгістраванай агнястрэльнай зброі, дзевяць — незарэгістраванай, у тым ліку чатыры наразныя, 122 боепрыпасы. Добраахвотна грамадзяне здалі 18 адзінак зарэгістраванай і дзве незарэгістраванай зброі.


Адміністрацыйнае пакаранне за парушэнне правіл захавання, набыцця, рэгістрацыі і перарэгістрацыі зброі панеслі сем чалавек. Яшчэ сямёра прыцягнуты да крымінальнай адказнасці па артыкуле 295 КК "Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў". Мінімальнае пакаранне за выраб, набыццё, збыт, захаванне, нашэнне агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў — папраўчыя работы, арышт, абмежаванне волі да пяці год ці пазбаўленне да сямі. За паўторнае злачынства можна развітацца з воляй нават на дзесяць год.


Асобна ў заканадаўстве прапісана адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні з паляўнічай гладкаствольнай зброяй. Штраф ад 10 да 30 базавых велічынь прадугледжаны за незаконныя набыццё, захаванне, перавозку, нашэнне (артыкул 23.71 КаАП). За паўторнае парушэнне — крымінальнае пакаранне. Штраф, папраўчыя работы, арышт (частка 1 артыкула 295-1 КК). Самае строгае пакаранне за выраб і збыт паляўнічай зброі, яе частак і боепрыпасаў — два гады пазбаўлення волі (частка 2 артыкула 295-1 КК).


!МАЙЦЕ НА ЎВАЗЕ
Добраахвотная выдача агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і прыстасаванняў пазбаўляе ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.


Андрэй ПАТАПЕНКА, начальнік Міёрскага раённага аддзела ўнутраных спраў.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 921
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 762
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 433
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 177
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 291
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 919
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 931
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 декабря 2018
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Именины 10 декабря 2018
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта