Авторизация
 

Хроніка здарэнняў Міёршчыны

 З 15 па 21 жніўня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 82 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана пяць крымінальных спраў. Складзена 229 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У доме самагонны апарат
Жыхар Новапагосцкага сельсавета захоўваў у сваім доме самагонны апарат. Знайшлі прыстасаванне ў пярэднім пакоі. Апарат канфіскаваны. На гаспадара 17 жніўня склалі адміністрацыйны пратакол і пакаралі штрафам у 23 рублі.


Прыгавор суда не выканаў
На трактары ААТ "Гвардзейскі" затрымалі жыхара Узмёнскага сельсавета. Права на кіраванне ён не меў. Гэтай магчымасці пазбавілі на пяць год яшчэ ў кастрычніку 2013-га. Асудзілі за кіраванне ў нецвярозым стане. Такім чынам, сяльчанін парушыў прыгавор суда. 18 жніўня ў адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа. Магчымае пакаранне — штраф або арышт.


Захоўвалі гашыш
Крымінальныя справы па артыкуле 328 КК "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў" узбуджаны 19 жніўня ў адносінах да двух міярчан. Па месцы жыхарства аднаго знойдзена 12,9 грам наркатычнага рэчыва, у другога — менш за 1 грам. Экспертыза ўстанавіла, што гэта гашыш. Узрост гараджан — 34 і 30 год. Несудзімыя, афіцыйна не працуюць. Гашыш захоўвалі без мэты збыту. Наркатычнае рэчыва канфіскавана. Парушальнікі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС. Ім пагражае абмежаванне волі да пяці год ці пазбаўленне волі ад двух да пяці год.


Нецвярозыя на вуліцах
Праваахоўнікі пастаянна выяўляюць п'яных у грамадскіх месцах. Так, 20 жніўня склалі пратаколы на трох жыхароў раёна. У вёсцы Ідолта ля магазіна ў стане алкагольнага ап'янення затрымалі мясцовага жыхара. Сяльчанін пад градусам прагульваўся ў Цвеціне. Па вуліцы Кірава ў райцэнтры знаходзіўся п'яны жыхар Міёрак-2. Усе парушальнікі пакараны штрафам у 23 рублі. На цвецінца яшчэ склалі пратакол за непадпарадкаванне міліцыянеру — адмаўляўся прайсці ў службовы аўтамабіль. Гэты матэрыял разгледзіць суд.


Крадзеж у двары
З двара дома работніка ААТ "Узмёнскі край" укралі жалезную канструкцыю для перавозкі жаткі. Гаспадар звярнуўся ў міліцыю. 21 жніўня ўзбуджана крымінальная справа. Асобы зламыснікаў устанаўліваюцца.


Зламаў нос і рэбры
За пабоі і пераломы, прычыненыя былой жонцы, адкажа перад судом жыхар Новапагосцкага сельсавета. Шлюб гэтай пары скасаваны, аднак пражываюць разам. Увечары п'яны гаспадар пабіў жанчыну. Сілы ўдараў хапіла, каб зламаць ёй нос і сем рэбер. Пацярпелая звярнулася ў ФАП. Адтуль і паступіў сігнал праваахоўнікам. 21 жніўня пракурор раёна ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 149 КК "Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання".


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённагааддзела Следчага камітэта.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта