Авторизация
 

Правапарушэнні на Міёршчыне

 З 8 па 14 жніўня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 55 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны чатыры крымінальныя справы. Складзена 317 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Узламалі дзверы
Жыхарка Дзісны паведаміла ў міліцыю пра крадзеж. У перыяд з 4 па 7 жніўня з яе кватэры прапалі два новыя камплекты пасцельнай бялізны. Злодзей узламаў дзверы і трапіў у жыллё. Узбуджана крымінальная справа. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.


На прыпынку з "Аліварыяй"
Штрафам у дзве базавыя велічыні пакараны мужчына, які 9 жніўня распіваў піва "Аліварыя" на аўтобусным прыпынку ў аграгарадку Мікалаёва. На наступны дзень з пенным напоем гэтай жа маркі на прыпынку ў Цвеціне затрыманы мясцовы жыхар. Яго таксама прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.


П'яны кіроўца
11 жніўня ўзбуджана крымінальная справа па факце кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення. Жыхара Перабродскага сельсавета двойчы за год затрымалі п'яным за рулём. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі ў красавіку. Пакаралі штрафам і на тры гады пазбавілі вадзіцельскіх правоў. У другі раз пад увагу супрацоўнікаў ДАІ трапіў у ліпені. Крымінальная адказнасць будзе больш строгай.


Без агароджы і халадзільніка
У вёсцы Марцінаўцы Перабродскага сельсавета з дачнага дома ўкралі часткі халадзільнай устаноўкі і каркас металічнай агароджы. Пра здарэнне паведаміла гаспадыня дачы, якая пражывае ў Міёрах. Урон ацэнены ў 3 240 рублёў. Крымінальная справа ўзбуджана 14 жніўня. Высвятляюцца асобы зламыснікаў.


Хуліганы ў бальніцы
8 жніўня ў прыёмны пакой цэнтральнай бальніцы даставілі на медагляд нецвярозага мужчыну. У яго не атрымлівалася трымаць язык за зубамі. Гучала грубая нецэнзурная лаянка. Матэрыял аб правапарушэнні накіраваны ў суд. Там жа знаходзіцца справа аб абразе праваахоўніка. 14 жніўня на плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў затрымалі п'янага. Таксама даставілі на медагляд. Свой гнеў парушальнік выплеснуў на ўчастковага інспектара міліцыі.


Дом зачыняйце на замок
Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу ў вёсцы Хоцькава Туркоўскага сельсавета. З дома ў пенсіянера ўкралі бензапілу коштам 150 рублёў. У жыллё зламыснік, асоба якога ўстанаўліваецца, пранік свабодна.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 921
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 762
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 433
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 177
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 291
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 919
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 931
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 11 декабря 2018
Алексей, Андрей, Василий, Григорий, Даниил, Иван, Константин, Николай, Павел, Петр, Рафаил, Сергей, Степан, Тимофей, Федор, Анна, Прасковья

Именины 10 декабря 2018
Алексей, Андрей, Борис, Василий, Владимир, Всеволод, Гавриил, Дмитрий, Иван, Николай, Роман, Сергей, Федор, Фекла, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта