Авторизация
 

У Міёрах у назіральнай камісіі

 Пра гэта на пасяджэнні назіральнай камісіі расказаў начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС Мікалай Кот. У мінулыя гады ў першым паўгоддзі рэгістравалася 30-35 злачынстваў, якія ўчынілі раней судзімыя асобы. Сёлетняя лічба — 18. Прычым восем злачынстваў — справа рук "гастралёраў". На іх паўплываць складана. Прафілактычная работа з мясцовымі жыхарамі праводзіцца пастаянна.

"Так атрымалася…"
Яўгену (гэтае і наступныя імёны зменены) 27 год, асу-джаны за крадзеж. Прызначаны штраф выплаціў. Пакуль гасіцца судзімасць, будзе на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Гэта значыць, прасочаць за яго працаўладкаваннем. Яўген расказаў, што працуе па дагаворы. З восені трэба шукаць іншую работу. Плануе пайсці качагарам ва ўстанову, дзе станоўча зарэкамендаваў сябе ў мінулы ацяпляльны сезон. На пытанне аб прычыне злачынства адказвае: "Так атрымалася…"


Працаваць ці давучыцца
Дзевятнаццацігадовая Ганна вярнулася з папраўчай установы. Паўтара года назад яе асудзілі за паўторны крадзеж. Цяпер трэба вырашыць: давучыцца ў каледжы ці пайсці ў сельскую гаспадарку. Ганна расказвае, што адчувае падтрымку сваіх блізкіх. Дапамагаюць дзядзька і родная сястра. Дзяўчыне раяць працягваць вучобу і атрымаць спецыяльнасць.


У сваім стылі
Пятру таксама 19 год. Раней яго перыядычна выклікалі на камісію па справах непаўналетніх. Стаў дарослым, але паводзіны не змяніў. Асудзілі за крадзеж, пакаранне ўмоўнае. Украў чугунныя пліты, каб пасля іх здаць. "Навошта грошы?" — "Не ведаю…" Хлопец жыве з бацькамі, не працуе, не вучыцца.


З новага абзаца
У свае 23 гады Віталь двойчы судзімы. Нядаўна вярнуўся з папраўчай установы, дзе адбываў пакаранне за крадзеж. Вызвалілі датэрмінова за належныя паводзіны. Гэта значыць, пакуль не можа выязджаць далёка ад месца жыхарства. Калі скончыцца тэрмін пакарання, збіраецца ў Расію на заробкі. Кажа, што змяніў кола знаёмых і сяброў і мае намер весці нармальны лад жыцця.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта