Авторизация
 

Асцярожна на палетках Міёршчыны!

 Уборка рапсу, зерневых культур. Работа на палетках, зернетаках, у майстэрнях абуджаецца. Дысцыпліна і ахова працы пад асаблівым кантролем. На гэта звернута ўвага Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы ў інфармацыйным лісце "Аб папярэджанні вытворчага траўматызму пры правядзенні работ па ўборцы збожжавых культур у 2017 годзе". 

Пра галоўныя задачы кіраўнікоў арганізацый АПК і прычыны няшчасных выпадкаў леташняга жніва расказвае галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Чапулёнак:

На ўсіх этапах уборачных работ трэба захоўваць бяспеку вытворчасці. Аднак штогод выяўляюцца парушэнні тэхнічных і тэхналагічных рэгламентаў пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, машын, механізмаў, абсталявання. Прычынамі няшчасцяў становяцца і недахопы ў навучанні работнікаў па пытаннях аховы працы.


Летась пры выкананні ўборачных работ адзін чалавек загінуў і шэсць атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці:
падсобная рабочая з Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці прыбірала тэрыторыю зернесушыльнага комплексу і трапіла пад колы самазвала. Кіроўца парушыў правілы: ехаў заднім ходам;


-трактарыст-машыніст з Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці пры ўборцы рапсу вырашыў праверыць напаўняльнасць бункера. Падняўся на кабіну "КЗС-1218", які стаяў пад высакавольтавай лініяй, і атрымаў цяжкае паражэнне электрычным токам;


-у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці палявода накіравалі ў памочнікі камбайнера. Перыядычна забіваўся шнэк жняяркі, які чысцілі спецыяльным металічным кручком. Трактарыст-машыніст адключыў жняярку, але не заглушыў рухавік. Падняўся на нахільную камеру, адной нагой стаў на шнэк жняяркі, другой — на матавіла. Механізмы пачалі рухацца, нага саслізнула. Работніка шпіталізавалі з цяжкай траўмай. Яго дапусцілі да працы без прафесійнай падрыхтоўкі, стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы. Адказнымі за парушэнне патрабаванняў заканадаўства прызнаны выконваючы абавязкі дырэктара арганізацыі і галоўны інжынер;


-механізатар з Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці падчас уборкі спрабаваў пры ўключаным рухавіку камбайна ліквідаваць забіванне зямлёй шнэка жняяркі. Яго заціснула паміж металічнай асновай рабочага органа і шнэкам. Работнік загінуў;


-аператар сушыльных установак з Магілёўскага раёна пры ачыстцы збожжавай шахтавай сушылкі "М-819" прасунуў руку ўнутр кожуха працуючага механізма. Шнэк для выгрузкі збожжа захапіў рукаў. Работнік атрымаў цяжкую траўму. Высветлі-лася,што сушылка дапушчана да эксплуатацыі без права на гэта. Шнэк не меў ахоўных накрывак. У тым віна галоўнага агранома. Намеснік дырэктара, адказны за работу па ахове працы, не арганізаваў праверку ведаў па пытаннях аховы працы;


-трактарыст-машыніст з Віцебскага раёна, каб зачапіць трос для буксіроўкі няспраўнага "КЗС-1218", залез пад паднятую жняярку. Страховачнай падстаўкай не скарыстаўся. Ціск у гідраўлічных цыліндрах аслабіўся, і жняярка апусцілася, прыціснуўшы механізатара. Трактарыст праігнараваў правілы бяспекі. Таксама прызнаны вінаватымі галоўны інжынер з загадчыкам мехдвара, якія не вызначылі (у тым ліку ў інструкцыях па ахове працы) бяспечныя спосабы буксіроўкі збожжаўборачнага камбайна.


Каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі, неабходна:
- правесці пазапланавыя інструктажы з работнікамі, занятымі на ўборцы збожжавых, у тым ліку з іншых арганізацый;
- забяспечыць выкананне патрабаванняў Правіл па ахове працы пры вытворчасці і пасляўборачнай апрацоўцы прадукцыі раслінаводства, якія зацверджаны пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 15 красавіка 2008 г. № 36 (далей—Правілы);
- прызначыць службовых асоб, адказных за забеспячэнне належных умоў працы на рабочых месцах;
- заключыць дагаворы з навучэнцамі, студэнтамі і іншымі асобамі, якія далучаюцца да ўборкі, вызначыць віды сельскагаспадарчых работ, умовы размяшчэння, быту, харчавання, аплаты і аховы працы;

- забараніць працу непаўналетніх на збожжаўборачных камбайнах, збожжатаках і ў начны час;
- правесці камісійны агляд і прыёмку ў эксплуатацыю збожжаўборачнай і зернеачышчальнай тэхнікі, скласці акты тэхнічнага стану;
- укамплектаваць збожжаўборачныя камбайны і зернесушыльныя комплексы першаснымі сродкамі пажаратушэння, ёмістасцямі для вады, медыцынскімі аптэчкамі і наборам інструментаў;


- арганізаваць перад- і паслярэйсавыя медыцынскія агляды вадзіцеляў і механізатараў;

- не дапускаць да эксплуатацыі трактары, збожжаўборачныя камбайны, сельскагаспадарчыя машыны і агрэгаты, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, і без тэхагляду ў Дзяржтэхінспекцыі;


- не дапускаць да працы работнікаў у стане ап'янення, якія не прайшлі медыцынскі агляд, навучанне, інструктаж і праверку ведаў па пытаннях аховы працы, а таксама без сродкаў індывідуальнай абароны;


- больш жорстка кантраляваць выкананне працоўнай і вытворчай дысцыпліны, згодна з патрабаваннямі Дэкрэта № 5 ад 15 снежня 2014 г.
Кіраўніцтву сельгаспрадпрыемстваў варта ўзмацніць адказнасць за парушэнні, якія ствараюць павышаную рызыку для жыцця і здароўя. Не эканоміць на забеспячэнні належных умоў працы і арганізацыі прафілактычных мерапрыемстваў. Жыццё і здароўе людзей не вымяраецца грашыма.

Фота з архіва рэдакцыі.
Падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта