Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 56 паведамленняў і заяў

 З 18 па 24 ліпеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 56 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны дзве крымінальныя справы. Складзена 214 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

300 рублёў на пасашок
Пенсіянер з Павяцкага сельсавета паведаміў у міліцыю, што ў яго ўкралі грошы. Дома распіваў спіртное з аднавяскоўцам. Госць пайшоў і прыхапіў з сабой 300 рублёў. Зламысніка затрымалі ў той жа дзень, але ўкрадзенай сумы пры ім ужо не было. Крымінальная справа ўзбуджана 18 ліпеня.


Бензапіла без аплаты
П'яны міярчанін 19 ліпеня ўкраў бензапілу коштам 155 рублёў у магазіне "Еўралюкс" у райцэнтры. На гора злодзея, у гэты час у гандлёвай установе знаходзіўся старшына міліцыі Павел Аніська, які зайшоў сюды па дарозе са службы. Ён затрымаў парушальніка. Складзены пратакол па артыкуле 10.5 КоАП "Дробны крадзеж". Адміністрацыйную справу разгледзяць у судзе.


Павініўся праз гады
Жыхар Верхнядзвінскага раёна, які адбывае пакаранне ў папраўчай установе, прызнаўся ў крадзяжы, учыненым тры з паловай гады таму. У снежні 2013-га ён наведаўся ў госці да знаёмых у Міёрскі раён. Падчас сумеснага распіцця спіртнога ўкраў у іх мабільны тэлефон і 15 000 расійскіх рублёў. Мужчына мае судзімасці за рабаванне, парушэнне прэвентыўнага нагляду. 20 ліпеня ў адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу.


Возера, гарэлка, пратаколы
Жыхар Камянполля і міярчане для суботняга адпачынку 22 ліпеня выбралі пляж у Пераброддзі. Двое запасліся гарэлкай, у аднаго было піва. Выпівалі, мерыліся сілай. За распіццё спіртнога ў грамадскім месцы жыхары райцэнтра пакараны штрафам у 11,5 рубля. Мужчына з Камянполля да адказнасці за гэтае правапарушэнне прыцягваецца паўторна. Яго чакае штраф ад 2 да 15 велічынь ці адміністрацыйны арышт. Пакаранне вынесе суд.


А я лягу-прылягу
На тратуары па вуліцы Леніна ў райцэнтры 22 ліпеня ляжаў мужчына. Яго сілы забраў алкаголь. Міярчаніна ўжо прыцягвалі да адказнасці за знаходжанне нецвярозым у грамадскім месцы. Матэрыял у адносінах да яго разгле-дзяць у судзе.
***
23 ліпеня супрацоўнікам міліцыі давялося будзіць п'янага жыхара Міёр, які спаў на падлозе ў кафэ "Брыганціна". Парушальнік пакараны штрафам у 11,5 рубля.

Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 615
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 467
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 570
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 583
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 747
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 914
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта