Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 66 паведамленняў і заяў

 З 11 па 17 ліпеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 66 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны  тры крымінальныя справы. Складзены 173 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Павінны сваім дзецям
Крымінальная справа ў адносінах да абавязанай асобы ўзбуджана 11 ліпеня. Раней не судзімы 28-гадовы сяльчанін абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты сродкаў на двух непаўналетніх дочак, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні. Працуе жывёлаводам у гаспадарцы. З канца мая без уважлівых прычын не выходзіў на работу. Па стане на 10 ліпеня запазычанасць склала 360 рублёў.
***
40-гадовы жыхар Перабродскага сельсавета не выплачвае аліменты на дачку. Забыўся на гэта з пачатку года. Набегла больш за 600 рублёў запазычанасці. Працаваў у гаспадарцы, на рабочым месцы з'яўляўся час ад часу, звольнілі. Судзімы раней не быў, але накіроўвалі ў лячэбна-працоўны прафілакторый. 13 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа па факце ўхілення ад утрымання дзіця.


Буйны госць
Выклікам міліцыі 12 ліпеня скончыўся для жыхаркі аграгарадка візіт сяльчаніна з суседняй вёскі. Нецвярозы госць учыніў скандал з гучнымі крыкамі і нецэнзурнай лаянкай. Склалі пратакол за дробнае хуліганства і пакаралі штрафам у 23 рублі. На наступны дзень мужчына зноў ля дома п'яны. Замест скандалу разбіў аконнае шкло на верандзе. Так з'явіўся пратакол за наўмыснае пашкоджанне маёмасці. Гэты матэрыял разгледзяць у судзе.

Пачаставаў брата півам
Суботнім днём 15 ліпеня хлопец з Наваполацка купіў у вясковым магазіне бутэльку піва "Аліварыя". Пенны напой распіваў разам са сваім 14-гадовым братам у лесе паблізу вёскі. За гэта і атрымаў два пратаколы за ўцягненне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны. Матэрыялы накіраваны ў суд.


Была ды сплыла
Пра крадзеж лодкі ў міліцыю паведаміў пенсіянер з Дворышча. У лістападзе мінулага года пакінуў драўляную лодку з вёсламі зімаваць на беразе возера Асінаўка. Прымацаваў ланцугом да берага і замкнуў. Сёлета напрыканцы чэрвеня на месцы знайшоў зламаны замок. Урон ацэнены ў 110 рублёў. 17 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа.


Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта