Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 48 паведамленняў і заяў

 З 4 па 10 ліпеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 48 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана дзевяць крымінальных спраў. Складзены 244 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Прызналіся самі
Двое міярчан, якія нідзе не працуюць, прызналіся ў крадзяжы, што ўчынілі напрыканцы сакавіка ў мехмайстэрні ААТ "Міёрскі райаграсэрвіс". Знялі акумулятары з машыны і трактара, з кабіны апошняга забралі набор інструментаў. Крымінальная справа ўзбуджана 4 ліпеня. Гэты крадзеж не адзіны на рахунку зламыснікаў. На перыяд следства яны пад вартай.


Забралі паліва і дрыль
Індывідуальны прадпрымальнік з Міёр паведаміў у міліцыю пра крадзеж на яго дачы ў вёсцы Свярдлы Міёрскага сельсавета. Злілі 40 літраў дызпаліва з трактара, прапала электрадрыль. Урон ацэнены ў 111 рублёў. 4 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа. Асобы зламыснікаў устанаўліваюцца.


Пусты халадзільнік
Фарш, каўбаса, дзве пачкі тварагу— з такой здабычай пакінуў невядомы злодзей дом жыхара раёна. У жыллё пранік шляхам свабоднага доступу. Гаспадар звярнуўся ў міліцыю. Крымінальная справа ўзбуджана 4 ліпеня.


Пільны сусед
Жыхар вёскі Фралова Туркоўскага сельсавета папярэдзіў крадзеж з суседняга дачнага дома. Заўважыў незнаёмага п'янага мужчыну, які спрабаваў пранікнуць у жыллё. Да гэтага зламаў замок у гаспадарчай пабудове і забраў адтуль маёмасць. Злодзеем аказаўся раней судзімы работнік ААТ "Пад'ельцы". У адносінах да яго 4 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа.


У дом праз акно
5 ліпеня ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу ў вёсцы Новы Пагост. Зламыснікі забраліся ў нежылы дом праз вакно: выбілі шкло, выставілі раму. Вынеслі пяць 20-літровых алюмініевых бідонаў, запчасткі ад телевізара і электраправодку. Пра здарэнне паведаміла гаспадыня, якая пражывае ў Перабродскім сельсавеце. Ідзе следства.


***
На дачу ў аграгарадку Туркова невядомая асоба таксама пранікла, выставіўшы аконную раму. З сабой прыхапіла сала, пяльмені, яйкі, каву і іншыя харчовыя прадукты. Гаспадыня дачнага дома жыве ў Наваполацку. Крадзеж заўважыла 6 ліпеня і патэлефанавала на 102. У той жа дзень узбудзілі крымінальную справу.


"Накасіў" на артыкул
У маі 25-гадовага міярчаніна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за ўхіленне ад службы ў арміі. Папярэдзілі, што чакае за падобныя паводзіны далей. Павестку з ваенкамата прызыўнік зноў праігнараваў. 10 ліпеня ў адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 435 "Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу".


Пра дачку забылася
У 33-гадовай міярчанкі ёсць непаўналетняя дачка, якую забралі з сям'і. Маці стала абавязанай асобай і штомесяц павінна выплочваць сродкі на дзіця. Чатыры месяцы яна без уважлівых прычын не выходзіла на працу. Запазычанасць склала больш за 200 рублёў. 10 ліпеня ў адносінах да абавязанай асобы ўзбуджана крымінальная справа.


Праблемны мак
5, 6 і 9 ліпеня на трох прысядзібных участках у Міёрах і Пад'ельцах выяўлены мак. Па 17, 2 і 20 кустоў. За забароненую расліну, якую вырошчвалі на падворку, гаспадары панеслі адміністрацыйную адказнасць. Нагадаем, што за мак на клумбе ці ў агародзе штраф да дваццаці базавых велічынь.


Нецэнзурны маналог
Жыхар Дзісны ў нецвярозым стане набраў з мабільнага нумар 102. У размове з памочнікам дзяжурнага за маўленнем не сачыў. За нецэнзурныя выразы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 17.1 "Дробнае хуліганства". Матэрыял разгледзяць у судзе.


Дзмітрый ХОМІЧ,

начальнік штаба раённага

аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік

раённага аддзела Следчага камітэта.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 386
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 30 937
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 814
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 828
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 509
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 555
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 722
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июля 2017
Александр, Дмитрий, Николай, Федор

Именины 20 июля 2017
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта