Авторизация
 

Выручку ў свой кашалёк — тры гады за кратамі

 Былая загадчыца аднаго з магазінаў Міёрскага райспажыўтаварыства адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

40-гадовая міярчанка Аліна (імя зменена) асуджана па частцы 3 артыкула 210 Крымінальнага кодэкса "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі".

Аліна працавала прадаўцом і выконвала абавязкі загадчыцы ў адным з магазінаў райцэнтра. Устаноўлена, што на працягу сямі месяцаў - з 25 ліпеня 2014 года па 2 сакавіка 2015-га - яна здавала выручку не ў поўным аб'ёме. Частку атрыманых ад рэалізацыі прадукцыі сродкаў выкарыстоўвала на асабістыя патрэбы. Агульная сума ўкрадзенага - 15 548 рублёў 65 капеек. Райспажыўтаварыству прычынены ўрон у буйным памеры.


У лютым 2015 года ў магазіне праводзілася інвентарызацыя таварна-матэрыяльных каштоўнасцей. Каб не паказваць недастачу, Аліна загадала аператару ЭВМ унесці несапраўдныя звесткі ў інвентарызацыйны вопіс. Што і было зроблена. У гэтай частцы дзеянні загадчыцы расцэнены як арганізацыя службовай падробкі. Гэта злачынства, пакаранне за якое вызначана ў ч. 1арт. 427 і ч. 4 арт. 16 Крымінальнага кодэкса.


Прыгавор суда вынесены сёлета напрыканцы лютага. Аліну асудзілі на тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць матэрыяльна адказныя пасады на працягу пяці год.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр МАРЦІНЧЫК,
намеснік пракурора.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта