Авторизация
 

Міярчане, засцерагайцеся ад інтэрнэт-вымагальнікаў

 Раней вымагальнікі блакіравалі камп'ютары нібы ад імя Міністэрства ўнутраных спраў і патрабавалі заплаціць штраф за прагляд матэрыялаў з элементамі педафіліі, парнаграфіі і гвалту. Цяпер дзейнічаюць па-іншаму. 

Махляры збіраюць інфармацыю інтымнага характару пра карыстальнікаў сацыяльных сетак, а пасля вымагаюць грошы за маўчанне.

Абставіны злачынстваў падобныя. Зламыснік, як правіла ад імя дзяўчыны, у сацыяльных сетках перапісваўся з мужчынамі і прапаноўваў віртуальны інтым. Далей зносіны адбываліся праз Skype. Размова запісвалася. Зразумела, без згоды ахвяры. Пасля ставілі ўмову: або плаціш, або запіс размяшчаецца ў інтэрнэце. Аднак калі на электронныя кашалькі зламыснікаў паступалі сродкі, відэафайлы ўсё роўна распаўсюджвалі ў сацсетцы.


Асобы і месцазнаходжанне падазраваных выяўляюцца. Іх дзеянні кваліфікаваны па артыкуле 208 "Вымагальніцтва" Крымінальнага кодэкса. Прадугледжана пакаранне да дзесяці год пазбаўлення волі. Калі зламыснік дзейнічаў адзін, максімум пазбавяць волі на тэрмін да пяці год.


ЛІЧБЫ. Па дадзеных МУС, у 2016-м годзе выяўлена 106 выпадкаў вымагальніцтва, сёлета за паўгода—78. Трэцяя частка злачынстваў учыняецца ў інтэрнэце.


МАЙЦЕ НА ЎВАЗЕ! Асабістая асцярожнасць і правільныя паводзіны ў віртуальнай рэальнасці—залог бяспекі. Не расказвайце малазнаёмым інтэрнэт-сябрам падрабязнасці з асабістага жыцця. Гэта можа быць выкарыстана для шантажу і вымагальніцтва.


Уладзімір ЛАПЫР,
намеснік начальніка Міёрскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 615
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 467
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 570
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 583
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 747
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 914
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 28 ноября 2020
Григорий, Дмитрий, Никита, Николай, Петр, Самсон, Филипп

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта