Авторизация
 

Суд Верхнядзвінскага раёна разгледзеў справу

 Суд Верхнядзвінскага раёна разгледзеў справу двух раней не судзімых расіян. Яны прызнаны вінаватымі ў арганізацыі незаконнага транзітнага праезду іншаземцаў праз Беларусь. Адзін з іх пазбаўлены волі з канфіскацыяй маёмасці. Адбываць пакаранне будзе ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму: абвінавачваўся ў тых жа дзеяннях па папярэдняй змове паўторна. Яго напарнік пазбаўлены волі на адзін год, які правядзе таксама ў папраўчай калоніі, але ва ўмовах агульнага рэжыму.

Парушальнікаў затрымалі летам 2015 года ў Верхнядзвінскім раёне. Полацкія пагранічнікі спынілі аўтамабіль, якім кіраваў мужчына 1980 года нараджэння. Ён вёз да беларуска-латвійскай мяжы дзесяць в'етнамцаў. Праз суткі папярэдзілі яшчэ адно незаконнае перамяшчэнне адзінаццаці грамадзян В'етнама па Беларусі. На гэты раз іх суправаджаў 41-гадовы праваднік.


У ходзе разбіральніцтва выявілася, што адзін з затрыманых дастаўляў в'етнамцаў з Масквы ў Беларусь. Адбывалася гэта з парушэннем устаноўленага парадку ўезда і знаходжання на тэрыторыі рэспублікі. Другі затрыманы на сваім аўтамабілі перавозіў іх.
Суд апеляцыйнай інстанцыі разгледзеў скаргі абвінавачваемых. Прыгавор пакінулі без змяненняў. Сёлета 20 чэрвеня ён уступіў у сілу.

Фота для ілюстрацыі.
Дзяніс ГЛЕБКА,

афіцыйны прадстаўнік Полацкага

пагранатрада падпалкоўнік.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 478
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 285
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 098
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 878
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 873
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 876
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 780
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 августа 2017
Александр, Алексей, Антон, Василий, Дмитрий, Иван, Митрофан, Михаил, Никанор, Петр, Афанасий

Именины 19 августа 2017


Госці краін
free counters
Партнеры сайта