Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 40 паведамленняў і заяў

 З 27 чэрвеня па 3 ліпеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 40 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны дзве крымінальныя справы. Складзены 182 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

З гарэлкай міма касы
На працягу дня міярчанін тройчы наведваўся ва ўніверсам "Родны кут" і кожны раз выходзіў адтуль з бутэлькай гарэлкі. Пры гэтым за тавар не разлічваўся. У адносінах да парушальніка складзены адміністрацыйныя пратаколы за дробны крадзеж. Пакаранне вынесе суд.


Мак ля дома
Жыхарка Дзісны і двое міярчан прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за вырошчванне маку. Забароненая кветка расла на іх прысядзібных участках. Два, тры, пятнаццаць кустоў. Усе трое гаспадароў пакараны штрафам у 23 рублі.


Пабіў маці
30 чэрвеня пракурор раёна ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 149 "Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання". 42-гадовы жыхар райцэнтра пабіў маці-пенсіянерку, разам з якой жыве. Зламаў ёй руку. Мужчына раней судзімы, у тым ліку і за падобныя злачынствы.


Цягнік спыніла каза
Жыхарка Клётавага двара пакінула сваіх коз пасціся ля чыгуначнага палатна. Адна з жывёл забегла на шлях, па якім рухаўся цягнік. Машыніст прымяніў экстранае тармажэнне. На гаспадыню складзены пратакол за парушэнне правіл выпасу хатняй жывёлы ля чыгункі. Пакаранне—штраф у 23 рублі.


Буяніў у міліцыі
Трэцяга ліпеня ў аддзел унутраных спраў даставілі міярчаніна, які знаходзіўся п'яным у грамадскім месцы. У пакоі для затрыманых мужчына моцна крычаў, спрабаваў прычыніць сабе цялесныя пашкоджанні, заўвагі дзяжурнага міліцыянера ігнараваў. Такім чынам зарабіў пратакол за непадпарадкаванне. Матэрыялы разгледзіць суд.
***
Усяго ў чэрвені ўзбуджана 18 крымінальных спраў, з якіх раскрыта 14. З іх 16 па лініі крымінальнага вышуку, раскрыта—12. Зарэгістравана 9 крадзяжоў, 4 рабаванні, па адным факце разбою, наўмыснага прычынення менш цяжкага цялеснага пашкоджання, незаконных дзеянняў у адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік
штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта