Сёлета за пяць месяцаў Браслаўская міжрайінспекцыя правяла 47 палявых кантрольных мерапрыемстваў, у тым ліку 20 сумесна з іншымі арганізацыямі. Выяўлена 105 парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Сярод іх сама больш — 38 — дапушчана ў лясной гаспадарцы. 1299,11 кубічнага метра драўніны аднесена да незаконных высечак.
33 парушэнні тычыліся вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Адабраны 35 сетак і 30 іншых забароненых прылад лоўлі, 77,5 кілаграма незаконна здабытай рыбы.
Па матэрыялах, перададзеных у праваахоўныя органы, узбуджаны дзве крымінальныя справы.
Выдадзена 31 прадпісанне аб выпраўленні парушэнняў і недахопаў у галіне аховы і выкарыстання аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету. Сем адказных асоб пакараны за невыкананне прадпісанняў. У адносінах адказных асоб вынесена 15 патрабаванняў аб іх прыцягненні да дысцыплінарнай адказнасці.
У прафілактычных мэтах праведзена 96 выступленняў на прыродаахоўную тэматыку ў СМІ і працоўных калектывах. Вялася індывідуальная растлумачальная работа.
В. БУДА, начальнік Браслаўскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.