Авторизация
 

Нумары аператыўна-дзяжурнай службы Міёрскага РАУС

Номера оперативно-дежурной службы Миорского РОВДЗа пяць месяцаў 2017 года ў раёне зарэгістраваны 22 крадзяжы з жылля. Дваццаць з іх учынены ў сельскай мясцовасці. Застолле, задушэўныя размовы за бутэлькай, а з раніцы баліць галава і рэчы прапалі. Або так: адлучыліся з дома, пакінуўшы адчыненымі дзверы ці вокны. Вось прычыны крадзяжоў з жылля.

 

Статыстыка паказвае, што часцей кватэрныя злодзеі забіраюць грошы і прадукты харчавання. Апошнім часам узяліся за электраабсталяванне, веласіпеды, бытавую тэхніку, бензапілы. Калі хутка пера-прадаць такія рэчы, будзе прыбытак.

 

Выявілі крадзеж — набярыце 102
З дваццаці двух крадзяжоў супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў раскрылі сямнаццаць. Верагоднасць большая, калі пацярпелыя неадкладна паведамілі ў міліцыю.


!!! Нумары аператыўна-дзяжурнай службы Міёрскага РАУС — 102, 597 00 66 (МТС).


Але аператыўнасць грамадзян не заўсёды садзейнічае станоўчаму выніку. Напрыклад, калі крадзеж учынілі асобы цыганскай народнасці. Звычайна яны перамяшчаюцца на аўтамабілі, што ўскладняе раскрыццё злачынства. У мінулым годзе ў раёне раскрыта шэсць крадзяжоў, учыненых такімі асобамі. Сёлета ў адносінах да іх дадаткова ўзбуджана яшчэ шэсць крымінальных спраў.

 

Меры маёмаснай бяспекі
На 100% абараніць сваю маёмасць немагчыма. Аднак можна пакінуць зламысніку як мага менш шанцаў:
- не злоўжывайце алкаголем;
- стаўцеся сур'ёзна да выбару знаёмых;
- не пакідайце ключы ад дома ва ўмоўных месцах.


- найбольш эфектыўны спосаб засцерагчыся ад крадзяжу — падключыць жыллё на пульт цэнтралізаванага назірання Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы. Такі варыянт выбраў жыхар Мінска, пасля таго як з яго дачы ў вёсцы Літоўчыкі ўкралі маёмасць на суму каля 5 500 рублёў;
- спыняюць зламыснікаў і спрыяюць хуткаму раскрыццю крадзяжоў відэакамеры і рэгістратары на прыдамавой тэрыторыі.

ЗГОДНА З КОДЭКСАМ. Адказнасць за крадзеж з жылля вызначана ў частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Злачынства караецца папраўчымі работамі на тэрмін да двух год, або арыштам на тэрмін ад трох да шасці месяцаў, або абмежаваннем волі на тэрмін да чатырох год, або абмежаваннем волі на той жа тэрмін.


Андрэй ПАТАПЕНКА,
начальнік Міёрскага раённага
адзела ўнутраных спраў.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта