Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 57 паведамленняў і заяў

 З 13 па 19 чэрвеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 57 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 7 крымінальных спраў. Складзены 173 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Не дагледзіў кароў
Пастух СУП "Цітова" пакінуў без нагляду давераны яму статак. Каровы выйшлі на праезную частку дарогі ў вёсцы Восцевічы і перашкаджалі праезду аўтатранспарта. У адносінах да пастуха склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне правіл дарожнага руху.


На волі сябе не абмяжоўваў
Крымінальная справа па артыкуле 415 КК "Ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі" ўзбу-джана 13 чэрвеня. Раней судзімы супрацоўнік КУП "Язна" адбываў пакаранне без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і неаднаразова парушыў вызначаныя ўмовы. Згодна з артыкулам 415 КК, цяпер яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох год.


Падвалы трэба зачыняць
З падвала дома №3 па вуліцы Ягора Томкі ў Міёрах знік веласіпед і веласіпеднае сядзенне. Неўстаноўленая асоба свабодна пранікла ў памяшканне і ўчыніла крадзеж. Урон ацэньваецца ў 200 рублёў. 14 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа. Ідзе следства.


П'яныя на працы
Штрафам у адну базавую велічыню пакараны двое работнікаў СУП "Цітова". Абодва працуюць на малочна-таварнай ферме ў вёсцы Субачава. 14 чэрвеня знаходзіліся на рабоце ў стане алкагольнага ап'янення.


Бяздомны злодзей
Пенсіянерка з Наваполацка паведаміла ў міліцыю, што з яе дачнага дома ў вёсцы Горкі Мікалаёўскага сельсавета ўкралі маёмасць. Прапалі паркалёвая тканіна, цюлі, абутак, фільтр для ачысткі вады. Урон — 60 рублёў. Устаноўлена, што ўчыніў крадзеж мужчына без пэўнага месца жыхарства, якога гаспадыня сама пусціла пажыць на дачы. 15 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа. Злодзей знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Браслаўскага РАУС. У суседнім раёне таксама "заявіў пра сябе".


Піва для юных дзяўчат
Моладзь распівала піва ля новабудоўлі раённай бальніцы. У кампаніі з дарослымі хлопцамі былі дзве дзяўчыны, якім яшчэ няма васемнаццаці. Пенны напой для іх набыў адзін з сяброў. За супрацьпраўны ўчынак дзяўчаты адкажуць на камісіі па справах непаўналетніх. Пратаколы ў адносінах да хлопцаў разгледзіць адміністрацыйная камісія райвыканкама.


Грошы з чужога кашалька
Міярчанка забылася кашалёк у зале аддзялення Белаграпрамбанка. Калі вярнулася за ім, выявіла прапажу 60 рублёў. Паведаміла ў міліцыю. Устаноўлена, што чужыя грошы ўзяла раней не судзімая жыхарка нашага раёна. Украдзенае канфіскавана. Крымінальная справа ўзбуджана 17 чэрвеня.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта