Авторизация
 

Дзяржкантроль праверыў Дзісненскі лясгас

 Танна прадалі — сябе абрабавалі
Неналежнае выкананне службовых абавязкаў асобнымі супрацоўнікамі Узмёнскага лясніцтва ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" дазволіла камерцыйнаму прадпрыемству набываць піловачнік пад выглядам сыравіны драўніннай тэхналагічнай, з якой вырабляліся абразныя і неабразныя піламатэрыялы для вывазу за мяжу.

 

Адпаведна тэхнічным нарматыўным прававым актам, піловачнае бервяно (піловачнік) служыць для выпрацоўкі піламатэрыялаў агульнага прызначэння (брус, дошка, шпала, гарбыль), у той час як сыравіна драўнінная тэхналагічная ці тэхсыравіна—круглыя сартыменты, прызначаныя для вытворчасці цэлюлозы, драўнінных пліт, запакавальнай стружкі, для гідролізнай вытворчасці.
Якасць піловачніка вышэй за тэхсыравіну, значыць кошт яго даражэй.


Як высветлілася, ПГВУП "Вудпекер" у 2016-2017 гг. аказваў паслугі ДЛГУ "Дзісенскі лясгас" па нарыхтоўцы і вывазцы драўніны. Пры гэтым камерцыйнае прадпрыемства сартавала патрэбную для сябе лесапрадукцыю, якую забірала ў якасці разліку. Прадстаўнік "Вудпекер" дыктаваў, з якой лесасекі і ў якім аб'ёме неабходна адпусціць драўніну. Тым часам службовыя асобы Узмёнскага лясніцтва "прыкрывалі вочы" на фактычную якасць лесапрадукцыі, адпускаючы яе тэхсыравінай.


Так, з 162,3 м3 сыравіны драўніннай тэхналагічнай, якую лясгас рэалізаваў у бягучым годзе ПГВУП "Вудпекер" (знаходзілася на вытворчай базе прадпрыемства), 48 працэнтаў (78 м3) фактычна адпавядала піловачнаму бервяну, з якой І сорту—2,2 м3, ІІ сорту—25,6 м3 і ІІІ сорту—50,2 м3.
"Вудпекер" пры спробе вывезці ў Латвію піловачнік пад выглядам тэхсыравіны 11 сакавіка падало заяўку ў Полацкі філіял Віцебскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты на правядзенне экспертызы і выдачу заключэння для прадастаўлення ў мытныя органы на прадмет адпаведнасці якасці. Пры аглядзе прадукцыі ўстаноўлена, што пад выглядам тэхсыравіны меўся намер экспартаваць прадукцыю для выпрацоўкі піламатэрыялаў агульнага прызначэння: І сорту—11,59 м3, ІІ сорту—20,18 м3, ІІІ сорту—0,5 м3.


Відавочна, што сакрэт пераўтварэння сыравіны з адной якасці ў другую—у адсутнасці належнага кантролю з боку лясгасаў. У выніку дзяржаўнай маёмасці ўчынена шкода амаль на 1200 рублёў, якую з уласнай кішэні давя-дзецца заплаціць вінаватым службовым асобам лясгаса. Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы.


Каб жыллём не сталі краты
Выяўляюцца не адзінкавыя факты продажу сельскагаспадарчымі ўстановамі вобласці жылых памяшканняў грамадзянам з парушэннем патрабаванняў заканадаўства, у тым ліку па заніжаным кошце.


У сувязі з гэтым, звяртаем увагу, што за дадзеныя дзеянні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу на адну вінаватую фізічную асобу да 1150 рублёў, а на юрыдычную—да 23000, а ў шэрагу выпадкаў нават крымінальную.


Да прыкладу, пры праверцы аднаго з суб'-ектаў гаспадарання Гарадоцкага раёна ўстаноўлены факт продажу 14 жылых памяшканняў, пабудаваных з далучэннем сродкаў дзяржпадтрымкі ў выглядзе льготных крэдытаў банка, пражываючым у іх грамадзянам, у тым ліку кіруючым работнікам, з парушэннем заканадаўства і афармленнем фіктыўных дакументаў, а таксама па заніжаным на 130000 рублёў кошце, чым учынена шкода маёмасці дадзенай юрыдычнай асобы.


У выніку на юрыдычную асобу накладзены штраф у 200 базавых велічынь, у адносінах чатырох кіруючых работнікаў прадпрыемства ўзбуджаны крымінальныя справы па арт. 424 (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і 427 (службовы падлог) Крымінальнага кодэкса. У сакавіку сёлета суд Гарадоцкага раёна прызнаў указаных асоб вінаватымі і прызначыў ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад двух гадоў шасці месяцаў да трох гадоў і шасці месяцаў. З іх спагнана і сума ўчыненай прадпрыемству шкоды. 

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта