Авторизация
 

Пяць тапельцаў за тыдзень, а купальны сезон яшчэ не пачаўся

Сёлета ў Беларусі паводле аператыўных дадзеных АСВОДА з пачатку года да 11 чэрвеня ахвярамі вады сталі 90 чалавек. Больш за ўсё загінуўшых у Магілёўскай (23), Брэсцкай (16) і Віцебскай абласцях (16).  Утапілася 5 непаўналетніх,  у тым ліку двое дзетак — у Прыдзвінскім краі. Як адзначае начальнік Міёрскай выратавальнай станцыі Алег Рубанік, на Віцебшчыне толькі за адзін тыдзень з 5 да 11 чэрвеня адбылося пяць трагічных выпадкаў на вадзе.

 

2 чэрвеня на возеры Люхава на ўскраіне Наваполацка скокнуў з пірса і патануў 24-гадовы нігерыец — слухач падрыхтоўчых курсаў Полацкага дзяржуніверсітэта. У гэты ж дзень вада забрала і 39-гадовага мужчыну ля вёскі Сенькова. Ставіў рыбалоўныя сеткі на сажалцы, заблытаўся ў іх і ўтапіўся.


4 чэрвеня ў вёсцы Рубеж Бешанковіцкага раёна з-за недагляду дарослых маленькі хлопчык захлынуўся ў сажалцы ля дома. А ў рацэ Дзісна ля вёскі Століца Шаркаўшчынскага раёна з-за прыступа эпілепсіі ля берага загінуў у вадзе 50-гадовы рыбак.


10 чэрвеня ля аграгарадка Узмёны на Заходняй Дзвіне падчас рыбалкі ўтапіўся 53-гадовы нецвярозы мужчына.
Супрацоўнікі службы выратавання адзначаюць, што купальны сезон ужо стартаваў. Надвор'е не цешыць цеплынёй. Тым не менш, ля вадаёмаў более адпачывальнікаў з надзіманымі матрацамі і іншымі прыстасаваннямі для плавання, з вудамі.


Адпачынак дарослых на прыродзе нярэдка суправаджаецца ўжываннем алкаголю. Між тым, купанне і "моцныя напоі" — несумяшчальныя. У п'янага чалавека замаруджаныя рэфлексы, ён не можа адэкватна ацэньваць сітуацыю і нярэдка стварае пагрозу сабе і навакольным. Дарослым і дзецям ля вады неабходна выконваць правілы бяспекі, патрабаваць іх захавання ад іншых.


Прыемнага і бяспечнага адпачынку ў новым купальным сезоне жадае Алег Рубанік і падкрэслівае: "Бяспека дарослых залежыць у асноўным ад іх саміх. А вось за дзяцей нясуць адказнасць бацькі і тыя, пад чыёй апекай яны знаходзяцца. Памятайце, вада не даруе бестурботнасці".

 

Фота для ілюстрацыі.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта