Авторизация
 

Любыя віды маку на Міёршчыне пад забаронай

Любые виды мака на Миорщине под запретомЗ 1 чэрвеня да 15 верасня ў раёне праводзіцца спецыяльная праграма "Мак". Яе мэта — прафілактыка і выяўленне правапарушэнняў і злачынстваў, звязаных з незаконным вырошчваннем маку і каноплі.

 

Як правіла, летам наркаманы гатуюць "зелле" з гэтых культур, вырашчаных на тэрыторыі краіны. Часта законапаслухмяныя грамадзяне на сваіх агародах ці дачных участках пакідаюць дзікі мак для кулінарных ці эстэтычных патрэб. Гэтым яны ставяць пад пагрозу не толькі свае градкі, але і асабістую маёмасць, якую наркаманы могуць скрасці. Для кулінарных вырабаў мак законна і свабодна рэалізуецца ў гандлі.


У 2015 годзе ў раёне падчас праграмы "Мак" да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 21 грамадзянін. У выніку знішчана 42,4 кв.м. незаконнага маслічнага маку агульнай вагой 7450 кг. Праваахоўныя органы нагадваюць, што за пасеў ці вырошчванне забароненых раслін і грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя ці псіхатропныя рэчывы нават у малых дозах, прадугледжаны штраф да 20-ці базавых велічынь. А калі плануеце збываць іх або вырабляць наркатычныя сродкі — можна паплаціцца пазбаўленнем волі да трох гадоў.


Калі вы валодаеце інфармацыяй пра ўзрастанне наркаўтрымліваючых культур (у тым ліку ў лясах, на ўскрайках палёў, дарог), просьба паведаміць у раённы аддзел унутраных спраў па тэлефонах 102, 4 12 02 ці 5 62 78. Ананімнасць гарантуецца!

 

Фота для ілюстрацыі.
Андрэй ЛЮЦКІ,

старшы оперупаўнаважаны

Міёрскага РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта