Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 46 паведамленняў

В Миорский РОВД поступило 46 сообщенийЗ 30 мая да 5 чэрвеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 46 паведамленняў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны тры крымінальныя справы. Складзены 159 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

 

Нагой — у грудзі
2 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да раней судзімага жыхара вёскі Масцішча. Ён у райцэнтры ударыў 29-гадовага міярчаніна нагой у грудзі. Пасля чаго адабраў у пацярпелага 12 рублёў. Грошы не канфіскаваны.


Зніклі брамка і вароты
У перыяд з кастрычніка 2016 года да 5 мая 2017-га ў вёсцы Слабада з дачнага дома мінчан зніклі металічная брамка і вароты. Сума ўрону—72 рублі 30 капеек. У пачатку чэрвеня па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа. Праваахоўнікі шукаюць зладзеяў.


Еўра ў агні
Драматычная гісторыя з кіношным фіналам адбылася ў вёсцы Вазаўнікі. У канцы мая ў хаце выпівалі трое, уключаючы гаспадара. Сярод гасцей быў беспрацоўны жыхар суседняга Стэфанава. Ён падпільнаваў момант і выцягнуў з безнагляднага кашалька сабутэльніка паўсотні еўра. Але, мабыць, позна зразумеў, што нарабіў, і не прыдумаў нічога лепшага, чым спаліць валюту. Таму выкрадзенае не канфіскавана.
У адносінах да парушальніка закона ўзбуджана крымінальная справа. Ідзе следства. Мера стрымання — падпіска аб нявыездзе.


Скраў бутэльку "Сваяка"
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты міярчанін, які 2 чэрвеня ў магазіне "Родны кут" на вуліцы Леніна скраў бутэльку гарэлкі "Сваяк". Сума ўрону—6 рублёў 69 капеек.


Фляга дорага абышлася
2 чэрвеня п'яны жыхар Наўгародаў выкраў малочную флягу з мясцовай малочнатаварнай фермы. Ён нанёс шкоду сельгаспрадпрыемству "Наўгароды" на суму 75 рублёў. Вясковец прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.


***
Усяго ў маі ў раёне зарэгістравана 25 крымінальных спраў. З іх 21 раскрыта. Па лініі крымінальнага вышуку ўзбуджана 18 спраў, з якіх раскрыты 15. Учынена 13 крадзяжоў, нераскрытымі застаюцца два.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў;
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 808
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 652
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 633
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта