Месячнік па папярэджанню ДТЗ

Заканчваецца месячнік па папярэджанню дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам двухколавых транспартных сродкаў. Аднак сітуацыя на дарогах сведчыць аб небяспечным становішчы. Толькі за чэрвень у рэспубліцы загінула 95 і траўміраваны 627 удзельнікаў руху, у тым ліку 13 матацыклістаў, што значна больш, чым летась. Прычынамі гібелі і траўм сталі парушэнні правілаў, язда без маташлемаў, перавозка пасажыраў звыш нормы, перабольшванне хуткасці, недастатковы вопыт ваджэння, спажыванне алкаголю.

Увага да матацыклістаў і вадзіцеляў скутэраў будзе павышаная, асабліва ў месцах масавага адпачынку ў вячэрні і начны час. Увесь незарэгістраваны двухколавы транспарт будзе размяшчацца на штрафпляцоўцы.

А. КАПУСЦІН.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.