Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 55 паведамленняў

В Миорский РОВД поступило 55 сообщенийЗ 23 да 29 мая ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 55 паведамленняў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 6 крымінальных спраў. Складзена 136 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Накінуўся на праваахоўніка
23 мая ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара Міёрскага раёна, які ўчыніў гвалт над супрацоўнікам міліцыі. Гэта адбылося падчас дастаўлення грамадзяніна на медыцынскі агляд для выяўлення факту стану яго алкагольнага ап'янення.


"Ценявы" вудзільшчык адкажа перад законам
У майскую ноч жыхар Міёрскага раёна рыбачыў на возеры Абстэрна падчас забароны на вылаў усіх відаў рыб. Выкарыстоўваў забароненыя прылады і знаходзіўся пры гэтым на пластыкавай вяслярнай лодцы. Незаконна здабыў 22 асобіны рыбы. Прычыніў шкоду навакольнаму асяроддзю на суму 4830 рублёў. У адносінах да парушальніка ўзбуджана крымінальная справа.


Тата гвалтаваў дачку
26 мая крымінальная справа па факце гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняй дачкі ўзбуджана ў адносінах жыхара Міёршчыны. Вядома, што гвалт працягваўся з красавіка да 23 мая.


Прыгоды хатняга злодзея
У канцы мая да крымінальнай адказнасці прыцягнуты жыхар Браслаўшчыны. У перыяд з 19 да 20 гадзін ён пранік у хату жыхара нашага раёна, выбіўшы ўваходныя дзверы. Выкраў маёмасць на суму 120 рублёў.
Днём пазней хатні злодзей праз акно залез у мясцовы дачны дом. Адсюль скраў на суму 14 рублёў 30 капеек.


Беспрацоўны скраў камбікорм
З малочнатаварнай фермы ААТ "Чэрасы" знікла 140 кілаграмаў камбікорму. Пазней высветлілася, што крадзёж здзейсніў беспрацоўны жыхар з суседняй вёскі. Сума ўрону—63 рублі. Парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Справа перададзена ў суд.


На рызыку—дзеля аладкі
Работнік хлебазавода скраў на працы хлебна-сырную аладку. Парушэнне выявілі супрацоўнікі аддзела Дэпартамента аховы. Справа аб адміністрацыйным правапарушэнні—на разглядзе ў судзе.


Вольга ДУДАЛЕВА,

выконваючы абавязкі начальніка штаба РАУС;
Аляксандр ФУРС,

начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2021
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2021
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта