Авторизация
 

Служба выратавання 101 у Міёрах паведамляе

Служба спасения 101 в Миорах сообщаетЗа чатыры месяцы на Міёршчыне адбылося 11 пажараў — усе ў прыватным сектары. Агонь знішчыў тры будынкі. Загінуў чалавек. 

 

Амаль палова загаранняў — з-за неасцярожнага абыходжання з агнём. Астатнія выпадкі мелі дачыненне да парушэння правіл карыстання печамі і электрасеткамі.
Але на гэтым кропка не пастаўлена. Ужо 12 пажараў пранесліся па раёне за палову мая. Таму яшчэ раз нагадваю: у большасці загаранняў вінаваты людзі і іх безадказнае стаўленне да бяспекі. Будзьце ўважлівыя!


Аляксандр ЧАРНЯЎСКІ,
першы намеснік начальніка Міёрскага

райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

 

Згарэлі дамы і маёмасць

З вёскі Бухалава Завуццеўскага сельсавета 15 мая ў 17 гадзін 37 хвілін ў цэнтр аператыўнага кіравання РАНС паступіла трывожнае паведамленне пра загаранне дома. Тушыць пажар накіраваліся тры аўтацыстэрны.

 

Са слоў інспектара ІНіП Уладзіміра Рачыцкага, па прыбыцці на месца агняборцы ўбачылі ахопленыя полымем дом і надворную пабудову. "Чырвонага пеўня" спынілі, але ён паспеў знішчыць дах і маёмасць. Засталася гаспадыня сядзібы і без пуні, хлява, дрываркі. Праўда, сама бяды не бачыла, бо зімой пасля смерці мужа пераехала ў Дзісну да дзяцей. На шчасце, пабудовы застрахаваны і домаўладальніца атрымае грашовую выплату. Прычыны ўзнікнення пажару высвятляюцца.


З-за парушэння эксплуатацыі электрасеткі і электраабсталявання сёлета ў красавіку знішчаны дах у доме і маёмасць у Кілепаве Язненскага сельсавета. Уладальніца згарэлай сядзібы таксама не пражывала ў вёсцы, бо пераехала ў Полацк. У доме гаспадарыла дачка, якая ў 23 гадзіны 52 хвіліны і патэлефанавала ў РАНС.


Як правіла, асноўная прычына пажараў — чалавечы фактар. У сухое надвор'е істотна павышаецца верагоднасць загаранняў з-за выпальвання сухой травы, пакінутых на падворку акуркаў ці запалак, раскладзеных вогнішчаў. Супрацоўнікі РАНС заклікаюць жыхароў раёна захоўваць правілы пажарнай бяспекі і пры выяўленні фактаў неасцярожнага абыходжання з агнём неадкладна звяртацца ў РАНС.


Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

Огонь "забрал" бабушку и правнука

Иногда пожары учиняют дети. Чаще всего это происходит весной и летом. Несколько "свежих" случаев из разных уголков страны рассказал первый заместитель начальника райотдела по чрезвычайным ситуациям Александр ЧЕРНЯВСКИЙ.
В конце марта в агрогородке Новополье Пуховичского района загорелся дом доярки из местной фермы. Сельчане до приезда спасателей вынесли на улицу её 77-летнюю свекровь. Позже у нее диагностировали термоингаляционную травму верхних дыхательных путей и ожоги различной степени. Малолетняя племянница погибла в огне.


Месяц назад в Ольшанах на Столинщине на одном из подворий загорелась хозпостройка. Об этом первым узнал сын-второклассник. Не дожидаясь помощи, он взялся тушить пламя, но серьезно обжегся. Одна из причин возгорания—детская шалость.
Огонь "забрал" двоих в Добруше—пенсионерку и ее девятилетнего правнука. Это произошло 14 апреля в двухквартирном доме. Спасатели предполагают, что виной всему мог стать ребенок.


"Черная" статистика гласит, что не все родители смотрят за детьми достаточно внимательно. Александр Чернявский еще раз напомнил, каких правил стоит придерживаться, чтобы не произошло беды: не оставлять на виду спички и зажигалки, а также не позволять детям их покупать; следить, чем занимается ребенок и не оставлять его без присмотра; не доверять малышам наблюдать за топящимися печами, нагревательными и газовыми приборами. Еще стоит научить ребенка называть домашний адрес и номер телефона, чтобы он мог в случае необходимости обратиться в службу спасения. А возле телефона на листе бумаги—оставить номера экстренных служб.


Игорь МАТЕЛЕНОК.

 

З турботай пра дзяцей

Да 2 чэрвеня прадоўжыцца рэспубліканская акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях "Не пакідайце дзяцей адных".
Яна праходзіць у тры этапы і закранае дашкольныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу. Завяршальны "акорд" будзе прысвечаны Міжнароднаму Дню абароны дзяцей, які пройдзе на Плошчы Леніна ў райцэнтры.


Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ,

інспектар групы прапаганды

і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС.

 

 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 647
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 543
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 316
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 319
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 915
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 317
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 860
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 сентября 2017
Александр, Андрей, Василий, Григорий, Евгений, Иван, Лев, Макар, Михаил, Николай, Петр, Степан

Именины 19 сентября 2017
Андрей, Архип, Всеволод, Давид, Денис, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Макар, Михаил, Фекла

Госці краін
free counters
Партнеры сайта