Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 59 паведамленняў

В Миорский РОВД поступило 59 сообщенийЗ 16 да 22 мая ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 59 паведамленняў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны 6 крымінальных спраў. Складзены 162 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

 

Конь знік ноччу
16 мая ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу з пашы ля Пад'ельцаў каня, які належыць мясцовай гаспадарцы. Устаноўлена, што закон пераступіў міярчанін у красавіцкую ноч. Сума ўрону — 1750 рублёў. Выкрадзенае не знойдзена.


У чужую хату — за кашуляй і кіпяцільнікам
Абакралі дачу жыхаркі Міёр у вёсцы Загор'е. З хаты знікла маёмасць на суму 79 рублёў — кашуля, сланцы, вуда са шпулькай, трайнік, кіпяцільнік і іншае. Крадзёж учыніў мясцовы раней судзімы жыхар. Па гэтым факце ў сярэдзіне мая ўзбуджана крымінальная справа.


Не музыка, дык крымінальная справа
Крымінальную справу па факце крадяжу распачалі ў адносінах да раней судзімага жыхара Верхнядзвінскага раёна. Ноччу 9 мая ў нашым райцэнтры ён распіваў з міярчанінам спіртныя напоі. Апошні даверыў сабутэльніку ключы ад свайго аўтамабіля і дазволіў паслухаць музыку. Таварыш аўто скраў. Легкавушку знайшлі ў Міёрскім раёне і ў спраўным стане вярнулі ўладальніку.


Няма ліцэнзіі — ёсць праблемы
У райцэнтры супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі мінчаніна, які на аўтамабілі перавозіў тавары без адпаведнай ліцэнзіі. Кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Пратакол накіраваны ў эканамічны суд Віцебскай вобласці.


Лаянка ў "Брыганціне"
Па факце дробнага хуліганства і непадпарадкавання праваахоўнікам складзены пратаколы ў адносінах да грамадзяніна, які ля паўночы 19 мая ў кафэ "Брыганціна" лаяўся і крычаў на супрацоўнікаў аддзялення Дэпартамента аховы. Не рэагаваў на іх патрабаванні супакоіцца.


Праца п'яных не любіць
21 мая ўвечары на пашы ля Загор'я пастух знаходзіўся на працы ў нецвярозым стане. За гэта панясе адміністрацыйную адказнасць.


Вольга ДУДАЛЕВА,
выконваючы абавязкі начальніка штаба РАУС;
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта