Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 68 паведамленняў і заяў

В Миорский РОВД поступило 68 сообщений и заявленийЗ 9 па 15 мая ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 68 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 6 крымінальных спраў. Складзены 202 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Укралі мабільны
Крымінальная справа па факце крадзяжу тэлефона ўзбуджана 10 мая. Жыхар райцэнтра паведаміў у міліцыю, што з яго кватэры знік мабільны. Прычынены ўрон — 56 рублёў 50 капеек. Устаноўлена, што крадзеж учыніў раней судзімы жыхар Міёрскага сельсавета. Тэлефон у яго канфіскавалі.


З будоўлі — блокі, з дачы — інструменты
Двое братоў, адзін з якіх працуе ў райцэнтры, а другі вучыцца ў прафліцэі, абвінавачваюцца ў злачынстве. З прыватнай будоўлі ля вёскі Блажкі ўкралі 200 сілікатных блокаў. Прычынілі ўрон індывідуальнаму прадпрымальніку на суму каля 1000 рублёў. Па гэтым факце 10 мая ўзбуджана крымінальная справа. Другая заведзена 15 мая. Зладзеі наведаліся на дачу ў вёсцы Новае Сяло Міёрскага сельсавета. Праніклі ў дом праз балкон і ўкралі пілу, балгарку, шліфмашынку, адвёрткі. Урон — 205 рублёў. Абодва раней не судзімыя. Украдзенае канфіскавана.


"Пазычыў" 100 рублёў
Раней не судзімы жыхар Туркоўскага сельсавета, які працуе ў мясцовай гаспадарцы, украў з дома свайго аднасяльчаніна 100 рублёў. 11 мая ўзбуджана крымінальная справа.


Рыбалка па-за законам
12 мая ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 281 КК "Незаконная здабыча рыбы або іншых водных жывёл" у адносінах да вяскоўца з Новапагосцкага сельсавета. У ноч з 9 на 10 мая ён рыбачыў на возеры паблізу вёскі Клётаў Двор на драўлянай лодцы і выкарыстоўваў сетку. Такім чынам праігнараваў забарону на вылаў рыбы з лодкі. Урон за восем карасей, трох лінёў і двух ляшчоў ацанілі ў 260 базавых велічынь.


Праз разбітае вакно
Жыхар Жодзіна, які мае дачу ў вёсцы Гарушка Перабродскага сельсавета, паведаміў пра крадзеж. У дачным доме разбілі вакно і ўкралі газавую пліту, надзіманую лодку, магнітафон, садовую тачку і іншую маёмасць. 15 мая ўзбуджана крымінальная справа. Асобы зламыснікаў устанаўліваюцца.


Не дала рэшту
Пратакол па артыкуле 12.16 КаАП "Падман спажыўцоў" складзены на прадаўца магазіна ў Завуццеўскім сельсавеце. Разлічваючыся з пакупніком, работнік гандлю не дала рэшту. Матэрыял будзе разгледжаны ў судзе.
Канфлікт на працы
Рабочая спрэчка паміж бухгалтарамі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна вылілася ў адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 "Дробнае хуліганства". Падначаленая папракнула галоўнага бухгалтара ў невыкананні даручэння, пры гэтым ужывала абразлівыя і нецэнзурныя словы. Тая ў сваю чаргу звярнулася ў міліцыю. Вострая на язык супрацоўніца пакарана штрафам у 46 рублёў.


Нецэнзура ў кафэ
Двое мужчын 30-ці і 32-х год, якія прыехалі ў Міёры ў камандзіроўку, уначы 14 мая адпачывалі ў кафэ "Брыганціна". У выразах не саромеліся, дапускалі нецэнзурную лаянку. Прыцягнулі ўвагу супрацоўнікаў аддзялення аховы. Хуліганаў даставілі ў міліцыю, пры гэтым яны аказалі непадпарадкаванне. Матэрыял накіраваны ў суд.


Вольга ДУДАЛЕВА,
выконваючы абавязкі начальніка штаба РАУС.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 473
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 067
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 872
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 862
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 859
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 778
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 августа 2017


Именины 18 августа 2017
Викентий, Ефим, Иван, Максимилиан, Дарья, Евдокия, Кристина, Мария, Нонна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта