Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 61 паведамленне і заява

В Миорский РОВД поступило 61 сообщение и заявлениеЗ 2 да 8 мая ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 61 паведамленне і заява пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны 2 крымінальныя справы. Складзена 147 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Лазня без тэлевізара
2 мая ўзбуджана крымінальная справа па факце кра-дзяжу ў вёсцы Папкі Павяцкага сельсавета. Жыхарка райцэнтра паведаміла ў міліцыю, што з лазні на дачы ў Папках укралі вадкакрысталічны тэлевізар і халадзільнік. Крадзеж учынены ў перыяд з кастрычніка 2016 года па красавік 2017-га. Сума ўрону—каля 1000 рублёў. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.


Сагналі "Аиста" з веранды
Крымінальная справа па факце крадзяжу веласіпеда ў аграгарадку Мікалаёва ўзбуджана 5 мая. У пачатку красавіка мясцовая жыхарка звярнулася да ўчастковага інспектара міліцыі з паведамленнем, што з веранды яе дома сагналі веласіпед "Аист". Устаноўлена, што крадзеж учыніў жыхар вёскі Бяляны Мікалаёўскага сельсавета. Раней не судзімы, не працуе. Веласіпед вярнулі ўладальніцы.


Мяшок угнаення і тры літры малака
30 кілаграм мінеральных угнаенняў укралі са склада КУП "Язна". Учыніў крадзеж мясцовы беспрацоўны жыхар. У адносінах да яго складзены адміністрацыйны пратакол па артыкуле 10.5 КоАП "Дробны крадзеж". Пакаранне вынесе суд. Таксама ў суд накіраваны пратакол, складзены на жывёлавода гэтай гаспадаркі, якая ўкрала з фермы тры літры малака.


Піва купіў падлетак
Прадавец магазіна "Родны кут", што па вуліцы Кірава ў райцэнтры, прадала піва непаўналетняму пакупніку. За гэта, згодна з часткай 6 артыкула 12.17 КоАП "Парушэнне правіл гандлю і аказання паслуг насельніцтву", работнік гандлю можа быць аштрафаваны на суму ад 20 да 50 базавых велічынь. Матэрыял разгледзіць адміністрацыйная камісія райвыканкама.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў;
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 008
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 926
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 555
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 298
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 770
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 997
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 010
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта