Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 42 паведамленні і заявы

В Миорский РОВД поступило 42 сообщения и заявленияЗ 25 красавіка па 1 мая ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 42 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 6 крымінальных спраў. Складзена 202 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

Без дзяцей і з судзімасцю
27 красавіка ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да 26-гадовай міярчанкі. У яе двое сыноў 2012 і 2016 гадоў нараджэння. Абодва на дзяржаўным забеспячэнні. На працягу трох месяцаў маці—абавязаная асоба больш за 10 дзён без уважлівых прычын не выходзіла на працу. З яе заробку не маглі вылічваць грошы, якія павінна дзяржаве. Згодна з часткай 2 артыкула 174 Крымінальнага кодэкса, вінаватую чакае пакаранне ад грамадскіх работ да пазбаўлення волі да аднаго года.


Парнаграфія праз сацсетку
Раней судзімы 27-гадовы жыхар райцэнтра абвінавачваецца ў распаўсюджванні парнаграфіі. На працягу 2014 года ён размясціў на сваёй старонцы "Укантакце" сем відэа парнаграфічнага зместу. Матэрыялы знаходзіліся ў свабодным доступе і набралі больш за 80 праглядаў. 27 красавіка ў адносінах да міярчаніна ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 343 КК "Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару".


Больш за 5 удараў кулаком
28 красавіка пракурорам раёна ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 153 КК "Наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання". Сваю сужыцельніцу падчас п'янай сваркі пабіў 31-гадовы міярчанін. У пацярпелай засталіся крывападцёкі і зламанае рабро. Такое злачынства караецца грамадскімі работамі, штрафам, папраўчымі работамі да года ці арыштам да трох месяцаў.


Крадзеж у Востраве
Па факце крадзяжу ў вёсцы Вострава Новапагосцкага сельсавета 28 красавіка ўзбуджана крымінальная справа. У дачны дом праз акно пранік жыхар Шаркаўшчынскага раёна 1958 года нараджэння. Украў тры свяцільні, шчотку, кавалак тканіны. Урон ацэнены ў 34 рублі 25 капеек.


На справу ўтраіх
Трое 20-гадовых хлопцаў з Міёр, Мельніцы і Міёрак-2 уначы ўкралі з двара дома ў райцэнтры 58 чыгунных пліт. Прычынены ўрон—397 рублёў 88 капеек. Крымінальная справа ўзбуджана 29 красавіка. Заўважым, адзін са зламыснікаў мае судзімасць, усе трое без афіцыйнага месца працы. Украдзенае канфіскавана.


Канакрад у Крычаве
Раніцай 30 красавіка ў міліцыю патэлефанаваў пенсіянер з вёскі Крычава Перабродскага сельсавета. У яго з хлява прапаў конь. Апошні раз гаспадар бачыў гадаванца вечарам напярэдадні. Хтосьці пранік у хлеў уначы і ўкраў каня. Урон ацэнены ў 1800 рублёў. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.
***
Усяго ў красавіку ў раёне зарэгістравана 16 крымінальных спраў. З іх 10 раскрыты. Па лініі крымінальнага вышуку ўзбуджана 13 спраў, з якіх раскрыты 7. Крадзяжоў учынена 11, нераскрытымі застаюцца 6.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта