Мясо не проехало

Мясо не проехало5 тон ялавічыны спрабавалі вывезці з Беларусі без дакументаў. У Дубровенскім раёне пры ўездзе на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі спынілі грузавы аўтамабіль. На ім перавозілася замарожаная ялавічына. Суправаджальных дакументаў на тавар вадзіцель не меў.

Груз канфіскаваны. Па папярэдняй ацэнцы, кошт ялавічыны складае больш за 46 000 рублёў. Пачаты адміністрацыйны працэс.

 

 

Фота для ілюстрацыі.

Прэс-служба Віцебскай мытні.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.