Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 51 паведамленне і заява

В Миорский РОВД поступило 51 сообщение и заявлениеЗ 18 па 24 красавіка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 51 паведамленне і заява пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана адна крымінальная справа. Складзена 115 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

 

На рабоце нападпітку
Жывёлавод ААТ "Чэрасы" 1976 года нараджэння раніцай 18 красавіка знаходзіўся на працы ў нецвярозым стане. У адносінах да яго складзены адміністрацыйны пратакол. Матэрыял разгледзіць суд. Падобны выпадак меў месца ў ААТ "Мерыца". У нецвярозым стане выйшла на работу жанчына-жывёлавод 1970 года нараджэння. Пакарана штрафам у 1 базавую велічыню.


Нецвярозы ля музея
Супрацоўнікі аддзялення аховы ўдзень 19 красавіка затрымалі ля музея міярчаніна 1981 года нараджэння ў нецвярозым стане. Гэта быў работнік райспажыўтаварыства. Ён і раней гуляў па вуліцах п'яны. Пакаранне вынесе суд.


Злодзеі на дачы
21 красавіка ў міліцыю звярнуўся жыхар Мінска. На яго дачы ў вёсцы Літоўчыкі Міёрскага сельсавета ўчынены крадзеж. Невядомыя асобы ўкралі маёмасць на агульную суму 5500 рублёў. У дом праніклі, выставіўшы шкло ў аконнай раме. Забралі пыласос, тры табурэткі ручной работы. Знайшлі ключы ад гаража і ўзялі адтуль дзве бензакасы, адну бензапілу, электрабойлер. З двара ўкралі будаўнічыя матэрыялы. Узбуджана крымінальная справа. Асобы зламыснікаў устанаўліваюцца.


З півам на прыпынку
На аўтобусным прыпынку ў вёсцы Кухаронкі ў 9 гадзін раніцы двое жыхароў Папшулей распівалі піва. У адносінах да абодвух складзены адміністрацыйныя пратаколы. Адзін пакараны штрафам у 6 рублёў 90 капеек. Другі не ўпершыню прыцягваецца да адказнасці за распіццё алкагольнага напою ў грамадскім месцы. У адносінах да яго матэрыял разгледзяць у судзе.


"Аліварыя" для падлеткаў
Міярчанін па просьбе непаўналетняга купіў яму піва "Аліварыя" ў магазіне "Бярозка". Факт пакупкі алкаголю для падлетка выяўлены ў Язне ў магазіне "Ніка". Абодва "пакупнікі" будуць разгледжаны на адміністрацыйнай камісіі райвыканкама і панясуць адказнасць па артыкуле 17.4 КоАП "Уцягванне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны". Ім пагражае штраф ад 10 да 30 базавых велічынь.


За спірт 230 рублёў
Штрафам у 10 базавых велічынь пакараў суд жыхара вёскі Старыя Крукі 1953 года нараджэння. Мужчына прадаў літр спіртаўтрымлівальнай вадкасці сваёй аднасяльчанцы. Яшчэ 4,5 літра вадкасці знайшлі ў яго доме ў каністры.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 622
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 613
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 609
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 715
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта