Авторизация
 

Пяць карупцыйных злачынстваў выяўлена ў Міёрскім раёне

Пять коррупционных преступлений выявлено в Миорском районеКалі службовая асоба злоўжывае паўнамоцтвамі, каб атрымаць для сябе выгаду,—гэта карупцыя. Напрыклад, кіраўнік дзяржпрадпрыемства пераводзіць грошы на асабісты рахунак і будуе за іх дачу або выкладчык універсітэта ставіць 10 балаў за 100 рублёў. 

Пяць карупцыйных злачынстваў выяўлена ў Міёрскім раёне ў студзені-лютым. За мінулы год іх 16, у 2015-м было 20.

 

Пра характэрныя для нашага раёна карупцыйныя злачынствы і меры прафілактыкі расказвае памочнік пракурора Вольга БАРЫСЕНКА:
—У мінулым годзе ўзбуджана пяць крымінальных спраў па артыкуле 210 "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі", сёлета за два месяцы—чатыры. Крадзяжы ўчынены на аб'ектах гандлю. Па некаторых справах працягваецца следства, асобныя разгледжаны ў судзе, але прыгаворы пакуль не ўступілі ў сілу. У большасці выпадкаў такія злачынствы караюцца пазбаўленнем волі. У 2016-м выяўлена восем выпадкаў злоўжывання ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, з пачатку 2017-га—адзін. Меры пакарання вызначаны ў артыкуле 424 Крымінальнага кодэкса. Мінімальнае—пазбаўленне волі ад двух да шасці год.


За мінулы год 16 карупцыйных злачынстваў у Міёрскім раёне. Якая сітуацыя ў іншых?
—У Віцебскім раёне зарэгістравана 27 такіх злачынстваў, у Дубровенскім і Чашніцкім—па 20, у Браслаўскім—11, ва Ушацкім—8. Па ўзроўні карупцыйных злачынстваў наш раён займае сярэднюю пазіцыю ў вобласці.


Са студзеня 2016-га дзейнічае новы Закон "Аб барацьбе з карупцыяй". Яго галоўная мэта— прафілактыка. Якія меры прыняты?
—Спынімся на асобных:
Удакладнілі, хто павінен прадастаўляць дэкларацыю аб даходах і маёмасці.
Раней абавязвалі дзяржслужачых і членаў іх сем'яў. Цяпер патрабаванне адносіцца да асоб, прыроўненых да дзяржслужачых, і іх родных, з якімі пражываюць і вядуць сумесную гаспадарку. Запаўняюць дэкларацыю супрацоўнікі Следчага камітэта, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, органаў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, ваенныя, што служаць па кантракце. Калі будзе ўстаноўлена, што расходы на 25% перавышаюць даходы і маёмасць набыта незаконна, яе канфіскуюць.


Дзяржслужачых за карупцыйнае злачынства пазбавяць пенсіі за выслугу год. Нават калі судзімасць пагашана.
Асуджаны за карупцыю кіраўнік пяць год не мае права займаць кіруючую пасаду. Супрацоўнікаў праваахоўных органаў не прымуць на службу ўвогуле.


Уведзены абмежаванні па сумеснай службе блізкіх родзічаў. Напрыклад, жонка не можа быць галоўным бухгалтарам на дзяржпрадпрыемстве, якое ўзначальвае яе муж.
Службовыя асобы павінны даваць пісьмовае абавязацельства па выкананні антыкарупцыйнага заканадаўства. За парушэнні кіраўнік абавязаны прыцягваць іх да дысцыплінарнай адказнасці.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта