Авторизация
 

Вынікі ацяпляльнага сезону ў Міёрах

Итоги отопительного сезона в МиорахЗаканчваецца ацяпляльны сезон. Мінулая зіма была лёгкая, на прадпрыемствах і ў арганізацыях Міёрскага раёна парушэнні ў рабоце цеплазабяспечвальнага абсталявання аказаліся нязначнымі і выпраўляліся своечасова. У тым таксама заслуга УП ЖКГ, якое да восені замяніла 1,6 км цеплавых сетак на папярэдне ізаляваныя, а гэта 106% задання.  

 

Камунальнікі адрамантавалі цеплаізаляцыю трубаправодаў у падвальных памяшканнях, у жылых дамах прамылі і правялі гідраўлічнае выпрабаванне ацяпляльных сістэм, дапамаглі з такімі работамі арганізацыям і прадпрыемствам.
З негатыўнага трэба адзначыць, што вясной павадкавымі водамі падтапліваюцца ўчасткі цеплавых сетак па вул. Маладзёжнай, а гэта дадатковыя страты энергіі, павышаны знос труб і цяжкасці ў іх абслугоўванні.


Невядома, якой будзе чарговая зіма, таму да наступнага ацяпляльнага сезона трэба рыхтавацца з усёй адказнасцю. І ўжо цяпер. На пачатковым этапе трэба выявіць няспраўнасці ў рабоце цеплавых сетак, сістэм ацяплення, гарачага водазабеспячэння і кацельнага абсталявання. Улічыць усе недахопы, аварыі і збоі, прадпісанні энерганагляду і да 1 мая распрацаваць планы арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў з указаннем работ, тэрмінаў выканання і адказных асоб па падрыхтоўцы да наступнага ацяпляльнага перыяду. Гэтыя дакументы і склад камісій па кантролі за ходам падрыхтоўкі зацвярджаюцца загадамі.


Аблвыканкам распрацоўвае графік афармлення і рэгістрацыі пашпартоў гатоўнасці, на падставе яго будзе распрацаваны такі раённы графік для прадпрыемстваў і арганізацый.
Па пытаннях падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона звяртайцеся ў цеплатэхнічную групу Глыбоцкага МрА па тэлефоне 2 87 04.


Яўген ІШУЦІН,

дзяржаўны інспектар

па энергетычнаму нагляду.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 239
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта