Авторизация
 

10 падлеткаў на ўліку ў Міёрах за распіццё алкагольных напояў

10 подростков на учёте в Миорах за распитие алкогольных напитковП'янства — найвастрэйшая сацыяльная праблема. Асабліва калі ўжыванне алкаголю становіцца звычкай для моладзі. Як сведчыць статыстыка, кожнае чацвёртае падлеткавае злачынства ўчыняецца ў стане ап'янення.

На ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх Міёрскага раённага аддзела ўнутраных спраў знаходзіцца 10 падлеткаў за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва.

З п'янствам непаўналетніх вядуць пастаянную барацьбу супрацоўнікі міліцыі і іншыя зацікаўленыя службы. Выяўляем асоб, якія схіляюць падлеткаў да ўжывання алкагольных напояў, папярэджваем продаж спіртнога непаўналетнім у гандлёвых кропках. У мінулым годзе выяўлена 5 фактаў рэалізацыі спіртнога пакупнікам да 18 год, сёлета за тры месяцы — 2.


Адзначым, адказнасць за вышэйназваныя правапарушэнні стала больш строгай. Згодна з артыкулам 12.17 КоАП, продаж алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва непаўналетнім караецца штрафам ад 20 да 50 базавых велічынь. Паўторны выпадак — штраф ад 30 да 50 БВ. За схіленне падлеткаў да ўжывання спіртнога артыкул 17.4 КоАП вызначае штраф ад 10 да 30 базавых.
Хтосьці заўважыць, што забаронамі і ўзмацненнем адказнасці праблему з п'янствам не вырашыць. Аднак менавіта такія меры дапамагаюць зрабіць спіртное менш даступным для непаўналетніх.


Выявіць падлеткаў, схільных да ўжывання алкаголю, і асоб, якія гэтаму садзейнічаюць — важная задача для органаў унутраных спраў, адукацыі, аховы здароўя, працоўных калектываў і грамадскасці.
Дзеці — наша заўтра. Нельга дапусціць, каб у гэтай будучыні быў дыягназ — хранічны алкагалізм.


Святлана ХАДАНЁНАК,
старшы ўчастковы

інспектар ІСН Міёрскага РАУС.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 812
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта