Авторизация
 

Справа аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў у Міёрскім сельсавеце

У раённым судзе ў сакавіку разгледзелі справу аб пазбаўленні бацькоўскіх правоў Пятра і Ганны (імёны зменены) з Міёрскага сельсавета.

 

Гэтая пара—сужыцелі. У Пятра зарэгістраваны шлюб з іншай жанчынай. Ганна не замужам. Яе старэйшаму сыну 10 год. Пётр даводзіцца яму айчымам. Двое агульных дзяцей. Аднаму—восем, другому паўтара года.


Працуюць Пётр і Ганна ў сельгаставарыстве. Ён у будаўніцтве, яна—дзённы вартаўнік. Сваю гаспадарку не трымаюць.
У верасні 2016-га ў іх у чацвёрты раз адабралі дзяцей. Старэйшых хлопчыкаў—у прытулак у Дзісну, малодшага—у віцебскі Дом дзіцяці. Бацькам зноў давялі план выпраўлення. Галоўнае—не піць. З-за гэтага ў сям'і сваркі і нядобранадзейнасць. Змен да лепшага ў Пятра і Ганны не заўважалася. Аддзел адукацыі, спорту і турызму звярнуўся ў суд з іскам аб пазбаўленні іх бацькоўскіх правоў.


Галоўны спецыяліст аддзела Валянціна Пятрова адзначыла, што ні з адной сям'ёй у раёне столькі не працавалі. Першы раз дзяцей забіралі ў 2010 годзе. Як толькі бацькі станавіліся абавязанымі асобамі, адразу кадзіраваліся. Без алкаголю вытрымлівалі не больш за чатыры месяцы. Канфлікты ў сям'і адбіваліся на старэйшым сыне. У школе паводзіў сябе агрэсіўна, мог ударыць настаўніка. Мінулым летам уцякаў з дому. Бацькі наведвалі хлопчыкаў у прытулку. Сустрэчы доўжыліся 15-25 хвілін.


Выслухаўшы істца, суддзя Алена Кот прадастаўляе слова бацькам.
—Мы хочам вярнуць дзяцей,—гаворыць яны.


На справе жаданне не пацвярджаецца. За некалькі дзён да суда Пятра ў нецвярозым стане прывозілі ў міліцыю. Ганну вяскоўцы бачылі з сінякамі.
Пра схільнасць бацькоў да алкаголю і абыякавасць да дзяцей сведчылі старшыня камісіі па справах непаўналетніх, урач-нарколаг, супрацоўнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, загадчык дзіцячага сацыяльнага прытулку, намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства.
Суд прыняў рашэнне пазбавіць Пятра і Ганну бацькоўскіх правоў. 

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота для ілюстрацыі.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 222
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 528
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 556
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 885
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта