Галоўная > Здароўе > Здаровая матуля — здаровае немаўля!

Здаровая матуля — здаровае немаўля!


30-01-2015, 10:10. размясціў: gazeta

Здоровая мама — здоровый младенец! Кожная маці з нараджэннем дзіцяці імкнецца даць яму ўсё самае лепшае-адзенне, цацкі і г.д. Медыкамі даўно даказана карысць груднога кармлення, якое дабратворна ўздзейнічае на фізічнае і нервова-псіхічнае развіццё дзіцяці.
Аднак не ўсе жадаюць карміць грудзьмі, бо не бачаць у гэтым ніякай неабходнасці: магазіны прапаноўваюць багаты асартымент разнастайных малочных сумесяў, прадаўцы якіх запэўніваюць, што іх тавар не горшы за грудное малако, бо ўтрымлівае ўсе неабходныя для развіцця і росту вітаміны і мінеральныя рэчывы. Многія нават не патрабуюць працяглала прыгатавання.

 

Для маці кармленне грудзьмі-адзін з лепшых спосабаў наладжвання кантакту з дзіцяці. Яна, як правіла, трымае немаўля на руках, гладзіць яго па галаве, размаўляе з ім, перадаючы спакой і адчуванне бяспекі. Так немаўля вучыцца ёй давяраць.


Не знойдзецца дзвюх жанчын, якія маюць аднолькавае малако-у кожнай яно падыходзіць менавіта для свайго дзіцяці. У ім шмат ненасычаных кіслот, якія вельмі важныя для развіцця мозга, таксама яно ўтрымлівае ліпазу-рэчыва, якое дапамаге ператраўляць тлушчы. Дзеці, выкармленыя такім чынам, у меншай ступені схільныя да ўзнікнення захворванняў дыхальных шляхоў.


Мацярынскае малако не выклікае алергіі і заўсёды мае аптымальную тэмпературу.
Яно лепш засвойваецца арганізмам, чым яго замяняльнікі і заўсёды свежае, чыстае, стэрыльнае і пажыўнае, ніколі не стане крыніцай віруснай або бактэрыяльнай інфекцый. Гэта самая бяспечная ежа для немаўля.



Г. ФЕДУКОВІЧ, в.а. галоўнага ўрача.


Вярнуцца назад