Галоўная > Здароўе > Каб цікаўнасць не прывяла дзіцяці да бяды

Каб цікаўнасць не прывяла дзіцяці да бяды


6-12-2018, 08:30. размясціў: gazeta

 Дзеці цікаўныя і актыўныя. Іх гульні і свавольствы часта прыводзяць да траўм, апёкаў, атручванняў. Канешне, поўнасцю выкараніць дзіцячы траўматызм нельга, бо ад няшчаснага выпадку ніхто не застрахаваны. Але задача бацькоў — максімальна засцерагчы малога.

Для маленькага дзіцяці таксічныя адна-дзве таблеткі для дарослых. Асабліва небяспечныя снатворныя, супрацьсутаргавыя прэпараты і тыя,
што зніжаюць ціск.

Не пакідайце дзяцей на кухні адных, посуд з гарачым піццём і ежай трымайце ў месцы, да якога нельга дацягнуцца. Не стаўце прадметы на краі стала і не карыстайцеся абрусамі.


Старайцеся гатаваць на пліце толькі на дальніх канфорках. Нічога не пакідайце без нагляду на бліжніх. Схавайце вострыя, рэжучыя і колючыя прадметы.


Не пакідайце дзіця адно ў памяшканні з адкрытымі вокнамі ці балконамі, не трымайце побач крэслы. Усе лекі, сродкі для чысткі і іншыя хімічныя трымайце ў недаступным месцы.


Абавязкова выклікайце хуткую дапамогу, калі дзіця праглынула бальзам або фарбавальнік для валасоў, дэзадарант, зубную пасту, ласьён для цела або пасля галення, адэкалон, сродкі для загару, духі, запалкі.


Нетаксічныя пры прыёме ўнутр губная памада, акварэльныя фарбы, туш, цені для павекаў, чарніла, пластылін, пудра, газеты, шампунь, свечкі, вадкае мыла, крэйда, алоўкі, сухі корм для хатняй жывёлы, сурвэткі і туалетная папера, паста для шарыкавых ручак.


Сімптомы, пры якіх тэрмінова неабходна выклікаць хуткую дапамогу:


- тэмпература вышэй за 39 градусаў і дрэнна зніжаецца, пры гэтым халодныя кісці і ступні;
- пасля выпіскі з раддома кровацячэнне з пупочнай ранкі;
- малы да шасці месяцаў адмаўляецца ад кармлення і неспакойны;
- рэзкая вяласць;
- нарастальная бледнасць ці сінюшнасць скуры;
- “мрамарны” малюнак на скуры;
- цяжкае дыханне, дужа шумнае або наадварот слабае, пры дыханні ўцягваецца ямка паміж ключыцамі, запавольваецца ўдых ці выдых;
- зорны ці сінюшна-барвовы сып, прыступ сутаргаў;
- ірвота, моцны боль у жываце;
- моцны галаўны боль, асабліва разам з ірвотай і тэмпературай.
Бацькі, памятайце: ад вашага клопату і пільнасці залежыць бяспека дзяцей.

Фота для ілюстрацыі.
Пётр ПАЗНЯК, урач-траўматолаг Міёрскай ЦРБ.


Вярнуцца назад