Авторизация
 

Як засцерагчыся ад каронавіруса, расказалі ў ТЦСАН у Міёрах. Жадаеце стаць валанцёрам?

 Як засцерагчы сябе ў перыяд сусветнай пандэміі? Спецыялісты тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раяць прытрымлівацца простых правіл. У першую чаргу гэта актуальна для асоб старэйшага ўзросту. 

Будзьце дома:
не выходзьце з жылля і не сустракайцеся з іншымі людзьмі без жыццёва важнай неабходнасці;
перанясіце святкаванне дня нараджэння і іншых дат;
адкладзіце візіт ва ўстановы аховы здароўя, калі гэта не патрабуе неадкладных лячэбных мер;
не запрашайце да сябе родных і сяброў і самі не хадзіце ў госці;
адносіны з дзецьмі і ўнукамі падтрымлівайце па тэлефоне ці праз інтэрнэт;
не кантактуйце з людзьмі, якія вярнуліся з-за мяжы;
пазбягайце цеснага кантакту з тымі, у каго ёсць прыкметы рэспіраторнага захворвання (кашаль, насмарк, ліхаманка). Знаходзьцеся ад іх на адлегласці ў паўтара – два метра. У выпадку магчымага кантакту з хворымі карыстайцеся маскай;
часцей мыйце рукі вадой з мылам не менш за 20 секунд, апрацоўвайце іх антысептыкам ці антысептычнымі вільготнымі сурвэткамі;
праветрывайце памяшканне, у якім знаходзіцеся, праводзьце вільготную ўборку з праціраннем усіх паверхняў (асабліва старанна – дзвярныя ручкі, поручні, сталы, крэслы, камп’ютарныя клавіятуру і мышку, тэлефонныя апараты, пульты кіравання, іншыя прадметы, да якіх датыкаецеся ў быце).

Прадумайце дзеянні на выпадак, калі спатрэбіцца медыцынская дапамога:
дамоўцеся з блізкімі ці знаёмымі, якім можна будзе патэлефанаваць у выпадку хваробы;
пераканайцеся, што ў вас запісаны неабходныя нумары тэлефонаў;
пералік лекаў і парадак іх прыёму запішыце на паперы і пакіньце на бачным месцы. Напрыклад, прымацуйце на дзверы халадзільніка.

Паклапаціцеся пра свой псіхалагічны стан:
чытайце і слухайце менш навін, якія выклікаюць неспакой, заклапочанасць, стрэс;
давярайце інфармацыі толькі з надзейных крыніц і, галоўным чынам, для таго, каб атрымаць указанні па планаванні далейшых дзеянняў і абароне сябе і сваіх блізкіх;
рабіце перапынкі ад прагляду, чытання ці праслухоўвання навін, ток-шоу, сацыяльных сетак;
ешце здаровую ежу, больш рухайцеся дома і рэгулярна займайцеся фізічнымі практыкаваннямі, больш спіце, пазбягайце алкаголю і курэння;
знайдзіце час, каб расслабіцца. Займіцеся справамі, якія падабаюцца;
дамоўцеся з блізкімі, што будзеце ім тэлефанаваць і паведамляць пра самаадчуванне.

Для дапамогі пажылым людзям тэрытарыяльны цэнтр папаўняе кагорту валанцёраў.

– Наладжана супрацоўніцтва з раённай арганізацыяй Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Вядзём перамовы з райкамам ГА «БРСМ», аб’яднаннем прафсаюзаў, – расказвае загадчык аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Таццяна Шульга. – Будзем рады супрацоўніцтву з грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыямі, моладдзю і ўсімі нераўнадушнымі людзьмі. Пра сваё жаданне дапамагчы можна паведаміць на нумар 5 28 32. З просьбай не забываць пра сваіх пажылых бацькоў звяртаемся да ўсіх дарослых дзяцей. У першую чаргу яны адказныя за дабрабыт і бяспеку сваіх тат і мам. Часцей тэлефануйце, цікаўцеся іх настроем, фізічным станам і асабістымі патрэбамі. Цяпер самыя лепшыя лекі для пажылых – увага і клопат.
Адзінокім і пражываючым асобна ад дарослых дзяцей пенсіянерам, інвалідам І і ІІ груп аказвае дапамогу тэрытарыяльны цэнтр. Атрымаць інфармацыю пра сацыяльныя паслугі і пакінуць заяўку можна па нумарах:
5 28 32 – у рабочыя дні з 8.00 да 17.00;
5 27 94, 5 27 72 – у рабочыя дні з 8.00 да 18.00, у выхадныя і святы – з 9.00 да 18.00.

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта