Авторизация
 

"Лічбы здароўя" ў Міёрах на кантролі

"Цифры здоровья" в Миорах на контролеАлена БАСІКІРСКАЯ

 

27 сакавіка падчас інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск" у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва міярчанам памерылі ціск і вагу, далі рэкамендацыі, як захаваць і палепшыць здароўе і імунітэт.

 

Дэвіз акцыі "Кантралюем ціск — працягваем жыццё" перш за ўсё меў на мэце ўзмацніць прафілактыку хвароб сістэмы кровазвароту. Менавіта яны лідзіруюць сярод прычын смерці і інваліднасці. 

 

Са слоў памочніка ўрача эпідэміёлага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Людмілы Дулінскай, акцыя праходзіла для ўсіх ахвотнікаў, неабыякавых да свайго здароўя. На працягу двух з паловай гадзін урачы займаліся праблемамі хворых. Ціск мерыла фельчар Марына Батура. Акрамя практычных дзеянняў, медыкі знаёмілі з тэорыяй, якую таксама неабходна ведаць. Тэрапеўт Анжэліка Няміра прывяла статыстыку сардэчных захворванняў. Урач гігіеніст РЦГЭ Наталля Рыбікава пракансультавала, як весці здаровы лад жыцця і правільна харчавацца. Кіравала ходам мерапрыемства загадчыца аддзела сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі тэрытарыяльнага цэнтра Ганна Шынкевіч. Яна прапанавала тэматычны відэаролік. Кожны прысутны атрымаў памяткі і ўлёткі, якія дапамогуць займацца прафілактыкай дома.


Па выніках анкетавання, якое правяла Людміла Дулінская, удасца выявіць, наколькі вялікая рызыка ўзнікнення сардэчна-сасудзістых захворванняў у міярчан. Сярод важных фактараў—фізічныя нагрузкі, вага, шкодныя звычкі. Уплываюць нават узрост і пол.
Пацыенты, якія наведалі акцыю ў тэрытарыяльным цэнтры, цяпер дакладна ведаюць, як пазбегнуць павышанага артэрыяльнага ціску. Падобныя мерапрыемствы плануюцца штомесяц. У якасці пляцоўкі паслужаць розныя арганізацыі і ўстановы.
У мінулай акцыі, па словах арганізатараў, паўдзельнічалі прыкладна ля паўсотні чалавек. Сярод іх пенсіянеры, супрацоўнікі ТЦСАН і магазіна "Гурман", актывісты жаночага клуба "Бажэна" і звычайныя прахожыя, якія ведалі пра мерапрыемства. 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 727
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 82 363
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 68 311
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 215
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 786
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 246
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 329
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2019
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2019
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта