Авторизация
 

Ведаць, каб не кранула

Знать, чтобы не коснулосьПатэнцыяльна кожны хворы на сухоты можа заразіць яшчэ да 15 чалавек. Вераломная мікрабактэрыя захоўвае шкодныя ўласцівасці пры высыханні, замярзанні, пасля апрацоўкі спіртам, кіслатой і шчолаччу, аднак гіне пры ўздзеянні прамых сонечных промняў, высокай тэмпературы, хімічных рэчываў, што ўтрымліваюць хлор.

 

Заразіцца можа любы чалавек незалежна ад узросту і дастатку, нават пры аднаразовым кантакце з хворым. Чым часцей і даўжэй кантакты, верагоднасць "падчапіць" заразу большая. Аднак, на шчасце, не ўсе людзі могуць заразіцца. Пры ўдыханні інфіцыраванай паветранай сумесі здаровым буйнейшыя часцінкі асядаюць на верхніх дыхальных шляхах, а затым проста адкашліваюцца. Тут абаронныя клеткі акружаюць мікрабактэрыю і паглынаюць яе, а толькі тыя, што выжываюць, выклікаюць тады інфіцыраванне сухотамі.
Рухавік хваробы могуць "запусціць" эмацыянальнае і фізічнае перанапружанне, злоўжыванне алкаголем, курэнне, наркаманія, дэфіцыт масы цела, ВІЧ-інфекцыя, знаходжанне ў месцах пазбаўлення волі.


Частымі сімптомамі сухотаў з'яўляюцца кашаль, які працягваецца больш за тры тыдні. Ён можа суправаджацца аддзяленнем макроцця, часам кровахарканнем. Іншыя, найбольш частыя прыкметы захворвання: павышэнне тэмпературы цела, начная патлівасць, адсутнасць апетыту, стамляльнасць, пастаянная слабасць, страта масы цела пры звычайным харчаванні. Усе пералічаныя сімптомы — класічныя для лёгачных сухотаў.
Лячэнне дастаткова працяглае: не менш за 6-8 месяцаў, а з іх 2-3 у стацыянары.


Каб засцерагчыся ад сухотаў, патрэбна:
- часцей праветрываць памяшканне, у якім знаходзіцца пацыент, 2-3 разы на дзень праводзьце вільготную ўборку;
- мікрабактэрыя сухотаў хутка гіне пад уздзеяннем прамых сонечных промняў, высокіх тэмператур і рэчываў, што ўтрымліваюць хлор;
- пры кашлі і чханні неабходна закрываць рот і нос насоўкай;
- пажадана карыстацца асобным посудам;
- вопратку трэба як мага часцей праветрываць на сонцы, прасаваць, чысціць не ў памяшканні;
- калі ў доме хворы, неабходна сачыць, каб ён своечасова прымаў лекі.
Блізкія чалавека, які мае захворванне сухотамі, павінны раз на год наведвацца да ўрача-фтызіятра, праходзіць флюараграфічнае абследаванне. Беражыце сябе і блізкіх!


Анжэліка НЯМІРА,

урач-тэрапеўт участковы

раённай паліклінікі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 576
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 603
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 603
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта