Авторизация
 

Ад лячэння да дыягностыкі на Міёршчыне

От лечения до диагностики на МиорщинеТрэцяга сакавіка ў будынку райвыканкама прайшоў медыка-санітарны савет з удзелам намесніка начальніка ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Андрэя Андрушкіна, старшыні райвыканкама Ігара Кузняцова і яго намесніка Таццяны Стальмачонак.

 

Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Алена Сівая  ў дакладзе адзначыла, што намаганні медыцынскіх работнікаў Міёршчыны  накіроўваліся на  выкананне Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека", а гэта ўкараненне сучасных тэхналогій, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медустаноў і кадравага патэнцыялу.

 

Выкананы мэтавыя паказчыкі па павелічэнні колькасці спецыялістаў, якія працуюць па прынцыпе ўрача агульнай практыкі, своечасовым выяўленні пацыентаў са злаякаснымі пухлінамі, ахопе рэабілітацыяй працаздольнага насельніцтва пасля інфаркта міякарда і аперацый. У нас пярвічны выхад на інваліднасць людзей у працаздольным узросце і захворваемасць туберкулёзам крыху ніжэйшыя за мэтавыя паказчыкі, а ўзровень прафілактычных мерапрыемстваў—вышэйшы.


От лечения до диагностики на МиорщинеПалепшаны пазіцыі, але непакояць паказчыкі агульнай (памерла 485 чалавек), дзіцячай і ў працаздольным узросце смяротнасці, шмат памірае ад атручвання алкаголем і туберкулёзу. Асноўныя прычыны смяротнасці— хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы, старасць, новаўтварэнні і знешнія фактары. Колькасць памерлых у працаздольным узросце і мужчын паменела. У групе рызыкі найперш непрацуючыя і злоўжывальнікі алкаголем.
Насельніцтва старэе, менее жанчын фертыльнага ўзросту, хаця летась нарадзілася 211 дзяцей—больш чым у папярэднім годзе. Аднак працягваецца натуральнае памяншэнне насельніцтва.


Хварэем мы таксама крыху больш па ранейшых прычынах: з-за паражэнняў органаў дыхання, скуры, траўм і атручванняў, інфекцый. Страты ад часовай непрацаздольнасці склалі 704441 рубель, за гэты час можна было выпусціць прадукцыі і аказаць паслуг на 62,4 млн. рублёў.
Часцей хварэлі са стратай працаздольнасці работнікі ПМК-55, Язненскага ПМС, дзіцячага санаторыя "Расінка", лясгаса і Міёрскага ПМС. Малая захворваемасць у сельгаспрадпрыемствах "Узмёнскі край", "Папшулі" і "Міёрскі", у дарожнікаў.


От лечения до диагностики на МиорщинеЛетась прызнаны інвалідамі ў працаздольным узросце 46 чалавек (у 2015-м—49) па анкалогіі, хваробах касцёва-мышцавай сістэмы, сістэмы кровазвароту, нервовай сістэмы і выніках траўм, атручванняў, праблем з эндакрыннай сістэмай. Інвалідамі прызнаны 8 дзяцей.
У радзільным аддзяленні ЦРБ праведзена 129 родаў (у 2015-м—117), з іх 80,6% без ускладненняў.


Захворваемасць нованароджаных паменшылася з 85,5 да 46,5 праміле. Усе дзеці агледжаны і абследаваны. Здароўе школьнікаў з узростам пагаршаецца, самыя частыя праблемы—псаванне зроку, плоскаступнёвасць, хранічныя захворванні міндалін і адэноідаў.


Задачы акушэрска-гінекалагічнай і педыятрычнай служб: паляпшаць якасць дапамогі цяжарным, своечасова выяўляць бясплоддзе ў сямейных пар, памяншаць колькасць абортаў, своечасова выяўляць і лячыць паталогіі ў дзяцей, актывізаваць санітарна-асветніцкую работу сярод бацькоў.
Асноўны фактар сацыяльнага недабрабыту ў сем'ях з дзецьмі—злоўжыванне алкаголем. У сацыяльна небяспечным становішчы 152 дзіцяці з 78 сем'яў, хаця становішча пакрысе паляпшаецца. Затое колькасць пацыентаў, што знаходзяцца на наркалагічным дыспансерным і прафілактычным уліку, не мяняецца. Ёсць падставы лічыць, што ім ахоплены далёка не ўсе аматары спіртнога. За мінулы год ад алкагольнай залежнасці пралечаны 38 чалавек (эфектыўнасць 44,7%), закадзіраваны 62 (эфектыўнасць больш за 3 месяцы—37%). Спажыванне спіртнога на душу насельніцтва паменшылася з 74,7 літра ў 2013 годзе да 44 л у 2016-м.
Летась медыцынскі агляд прайшло 91,3% дарослага насельніцтва. Па яго выніках да першай групы здароўя аднесены 8,5%, да другой—39,6%, трэцяй— 48,7%, чацвёртай—3,2%. 22,9% дарослых кураць, 5,8% злоўжываюць алкаголем. Па-ранейшаму не любяць лячыцца мужчыны.
Колькасць выяўленняў анкалагічных новаўтварэнняў паступова павялічваецца, па распаўсюджанасці гэта рак скуры, лёгкага, малочнай залозы, цела маткі, мачавога пузыра і ныркі, страўніка і прастаты. Сярод запушчаных выпадкаў пераважаюць рак лёгкага і малочнай залозы.
Зваротаў за хуткай медыцынскай дапамогай летась крыху пеменела, найбольш частыя яны ў зоне Туркоўскай амбулаторыі, самыя рэдкія—на ўчастку Новапагосцкай.


Колькасць стацыянарных кругласутачных ложкаў у раёне паменшылася са 166 у 2010 годзе да 147 летась, да 9,5 на 1000 насельніцтва. У 2016-м пралечана на іх 5347 пацыентаў. Занятасць ложкаў вагалася ад 223,8 дня ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі да 327,4 у тэрапіі. Сярэдняя працягласць лячэння ў стацыянары склала 9,2 дня (у 2015-м—9,8), у тым ліку на кругласутачных ложках—9,8.


Галоўны ўрач паставіла задачы па павышэнні якасці амбулаторных наве-дванняў. Для гэтага ёсць магчымасці: у раёне працуюць 60 урачоў, 255 сярэдніх медыцынскіх работнікаў, 140 чалавек малодшага персаналу. Цяпер 75% урачоў маюць катэгорыі. Праблемы ў тым, што рэальна вядуць прыёмы 49 урачоў, астатнія ў водпусках па доглядзе за дзецьмі, кожны трэці—пенсіянер.


Катэгарыйнасць сярэдніх медыцынскіх работнікаў яшчэ вышэйшая— 91,3%, пенсіянераў сярод іх толькі 11,7%. Летась на курсах павышэння кваліфікацыі вучыліся 13 урачоў і 64 сярэднія медработнікі. За апошніх пяць гадоў у раён прыбыло 19 урачоў і 31 сярэдні медработнік, выбыла адпаведна 4 і 13. Цякучасць памяншаецца, хаця застаецца высокай. Па мэтавых накіраваннях вучыцца 18 чалавек. Такім чынам, робяцца крокі па амаладжэнні ўрачэбнага калектыву. Цяпер патрэбны 4 фельчары і 8 медсясцёр.
Фінансаванне сістэмы аховы здароўя ў разліку на аднаго жыхара у 2016 годзе склала 293,37 рубля пры планавым паказчыку 305,9 рубля. 48,9% выдаткаў гэта зарплата і налічэнні, 15%—камунальныя паслугі, 5,7%—медыкаменты, 4,4%—субсідыі і трансферты, 3,2%— прадукты харчавання, 3%—на транспарт.
На 2017-ы фінансаванне на аднаго жыхара будзе 312,69 рубля, палова запланавана на заробак і налічэнні.
Рост платных паслуг у мінулым годзе склаў 18,3% пры абласным 15,5%, аднак на душу насельніцтва ён самы малы ў вобласці. Даход ад экспарту медыцынскіх паслуг дасягнуў 2 тыс. рублёў.


Аналіз фінансавых выдаткаў сведчыць, што планамерна памяншаюцца расходы на высоказатратную стацыянарную дапамогу і павялічваюцца на амбулаторна-паліклінічную. Летась набывалі новае абсталяванне, працягвалі рамонт памяшканняў, цяпер работы ідуць у інфекцыйным корпусе, узяты курс на заканчэнне будаўніцтва новых памяшканняў ЦРБ. Намечана замацоўваць пазітыўныя медыка-дэмаграфічныя тэндэнцыі, узмацняць прафілактычную работу, рэарганізоўваць ложкавы фонд і лепш яго выкарыстоўваць, умацоўваць кадравы патэнцыял і матэрыяльна-тэхнічную базу, укараняць электронныя рэцэпты і амбулаторныя карты і іншае.


У цэлым станоўча ацаніла захаванне супрацьэпідэміялагічнага рэжыму і прафілактычнай работы ў арганізацыях аховы здароўя і ўстановах адукацыі Міёршчыны галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Галіна Федуковіч. Забяспечаны аптымальныя паказчыкі па прафілактычных прышчэпках дзяцей і дарослых, не дапушчаны выпадкі прафілактычных захворванняў. Але былі ў Галіны Валер'еўны і заўвагі па напаўняльнасці палат, правядзенні рамонту, забеспячэнні рыштункам, падтрыманні мікраклімату і іншым. Более на Міёршчыне выпадкаў захворвання вострымі рэспіраторна-віруснымі інфекцыямі, медагляды сведчаць пра павелічэнне колькасці школьнікаў з паталогіямі. Таму галоўнымі задачамі медработнікаў з'яўляюцца далейшае навучанне насельніцтва асновам здаровага ладу жыцця, фарміраванне пазітыўных адносін да свайго здароўя і аказанне кваліфікаванай медыцынскай дапамогі.


От лечения до диагностики на МиорщинеНамеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама Андрэй Андрушкін нацэліў медыцынскіх работ-нікаў Міёршчыны на захаванне кадраў і павышэнне іх прафесійнага майстэрства, якаснае правядзенне аглядаў насельніцтва, далейшы пераход на работу па прынцыпе ўрачоў агульнай практыкі, удасканаленне аказання стацыянарнай і хуткай дапамогі хворым, укараненне новага, паскарэнне будаўнічых работ.
Ганаровымі граматамі абласнога ўпраўлення ўзнагароджаны ўрач-эндаскапіст Міхаіл Кавалевіч, участковы педыятр Лукер’я Лагунёнак, медстатыстык Тамара Лебедзева, медсястра-анестэзіст Вера Туронак.


Словы падзякі за забеспячэнне даступнасці медыцынскай дапамогі для насельніцтва выказаў удзельнікам медыка-санітарнага савета старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў. Ігар Валер'евіч падкрэсліў, што першым этапам рэалізацыі намаганняў раённых улад і работнікаў сістэмы аховы здароўя Міёршчыны павінна стаць хутчэйшае завяршэнне будаўніцтва новай ЦРБ, а наступным—узвядзенне новай паліклінікі і дыягнастычнага цэнтра.


Ігар Валер'евіч уручыў Ганаровую грамату райвыканкама загадчыку аддзялення анестэзіялогіі і рэаніматалогіі Георгію Раманенку, ад імя старшыні райвыканкама выказаў падзяку загадчыцы Наўгародскага ФАПа Таццяне Пракопчык.
Загад па выніках работы лячэбна-прафілактычных устаноў раёна за мінулы год зачытала намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Святлана Бірукова. Адзначана, што не дапушчана лятальнасці ад вострай пнеўманіі і пры вострай хірургічнай паталогіі, выпадкаў мацярынскай смяротнасці. Лепшых вынікаў сярод лячэбных аддзяленняў дасягнула тэрапеўтычнае аддзяленне ЦРБ, сярод ФАПаў—Павяцкі, сярод аддзяленняў функцыянальнай дыягностыкі—аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі ЦРБ. Пастаўлена задача палепшыць работу Дрыгуцкаму і Забалоццеўскаму ФАПам, Туркоўскай АУАП.


Лепшымі названы: ўрач-педыятр—Любоў Ажэль, урач-тэрапеўт—Таццяна Шамрыцкая, урач-хірург—Іван Гарбачоў, урач агульнай практыкі—Таццяна Даргель, ФАП —Павяцкі (загадчыца Марыя Крупко), стацыянарнае аддзяленне—тэрапеўтычнае ЦРБ (урач Таццяна Шамрыцкая, старшая медсястра Галіна Танкавід), дыягнастычны кабінет—кабінет функцыянальных даследаванняў (урач Валянціна Гайбовіч, медсястра Галіна Якімёнак).
Вялікая група медыцынскіх работнікаў прэміравана.

 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

Фотаматэрыялы К. БЛАЖЭВІЧА.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 апреля 2021
Вадим, Гавриил, Марфа

Именины 21 апреля 2021
Иван, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта